Механізатар ААТ “Жвіранка” Павел Курэц — у ліку лепшых на корманарыхтоўцы
23.07.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены канчатковыя вынікі спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на корманарыхтоўчых работах. Трэцяе месца на здрабненні зялёнай масы заняў Павел Курэц — механізатар ААТ “Жвіранка”, які працуе на комплексе “Ягуар-850”. Па стане на 22 ліпеня Павел здрабніў 9326 тон “зялёнкі”. |
|