Источник материала:
Сучасная Беларусь — гэта якасныя і смачныя малочныя тавары, іншыя прадукты харчавання, перспектыўныя камп’ютарныя распрацоўкі, магутнае машынабудаванне, якасная касметыка, ўнікальная прырода і многае іншае.
Пра гэта ішла гаворка намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Васілеўскага з працоўным калектывам шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва, тэмай якога сталі “Беларускія брэнды на міжнароднай арэне”.
У кожнай сферы дзейнасці можна выдзеліць свой асобны брэнд і нават не адзін. Гэта Белавежская пушча, Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, трактар “Беларус”, самазвал “БелАЗ”, трыкатаж “Мілавіца”, малочны брэнд “Савушкін прадукт”, рыбная прадукцыя “Санта Брэмар”, гісторыка-архітэктурныя комплексы (замкі) у Нясвіжы і Міры. Наогул, беларускія брэнды пералічваць можна доўга.
За кожным з іх — нястомная праца беларусаў, іх ініцыятыва і крэатыўнасць, а таксама падтрымка з боку дзяржавы і асабіста Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі.
Як падкрэсліў Юрый Анатольевіч, толькі дзякуючы нашаму сумеснаму ўзаемадзеянню, стваральнай працы кожнага грамадзяніна Беларусі ў розных абласцях наша краіна набыла сваё непаўторнае аблічча, змагла заявіць пра сябе на міжнароднай арэне. Дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі даюць беларусам падставу ганарыцца сваёй краінай, робяць яе багацейшай і мацнейшай.
Сяргей РАЙЧОНАК.