Більдзюжскія юнакі і дзяўчаты падчас жніва працуюць у ААТ «Жвіранка». 21.by

Більдзюжскія юнакі і дзяўчаты падчас жніва працуюць у ААТ «Жвіранка»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

атрад старшакласнікаў “Умелыя рукі” і брыгадзір Ягор Сліжоў (першы злева)

атрад старшакласнікаў “Умелыя рукі” і брыгадзір Ягор Сліжоў (першы злева)

У былыя часы, калі ў калгасах і саўгасах пачыналася ўборачная кампанія, вучні старэйшых класаў з ахвотай ішлі працаваць на збожжатакі, сушыльныя комплексы. Яны не проста сумленна выконвалі работу, але яшчэ зараблялі грошы для ўласных патрэб.
Кожны год у ліпені і жніўні, як толькі пачынаецца жніво, на дапамогу ААТ “Жвіранка” прыходзяць старшакласнікі (юнакі і дзяўчаты), каб сваёй працай прынесці карысць гаспадарцы. Школьнікі задзейнічаны на вызначаных відах работ на новым зернесушыльным комплексе, на напольных сушылках. Моладзь працуе пад наглядам загадчыцы склада Вольгі Марушчак.
— Першапачаткова да нас на працу прыйшлі 7 юнакоў і дзяўчат, — кажа Вольга. — Паступова іх стала больш, бо ўсе яны зацікаўлены ў працы і сваіх выніках. За адну гадзіну налічваецца па два рублі кожнаму. Працуюць школьнікі ў дзве змены — з 8.00 і да 14.00, потым з 14.00 і да 20.00. Калі будзе большая колькасць падлеткаў, арганізуем работу ў тры змены. Дарэчы, у нас працуюць не толькі старшакласнікі Більдзюжскай СШ. Ёсць і тыя, хто прыехаў да бабуль і дзядуль на лета з Шаркаўшчыны, Полацка.
Уважліва сочыць за работай падлеткаў і малады спецыяліст гаспадаркі, брыгадзір вытворчай брыгады Ягор Сліжоў. Хлопец сёлета закончыў Смальянскі аграрны каледж і атрымаў размеркаванне на далейшую працу ў наш раён, а менавіта ў ААТ “Жвіранка”.
— Так атрымалася, што вытворчую практыку на працягу месяца я праходзіў у гэтай гаспадарцы, — расказвае нам Ягор. — Таму і размеркаванне пасля дзяржаўных экзаменаў я атрымаў у “Жвіранку”. Тут мне выдалі службовы дом, абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага пражывання. Кіраўніцтва і спецыялісты сельгаспрадпрыемства аказваюць падтрымку. Тыя тэарэтычныя веды, якія я атрымаў падчас навучання ў каледжы, замацоўваю цяпер на практыцы. На дадзены момант працую на зернесушылцы разам са старшакласнікамі. А атрад свой мы назвалі “Умелыя рукі”. Чаму менавіта так? Усё таму, што ўсе юнакі і дзяўчаты па-сапраўднаму старанна і ўмела выконваюць сваю работу, так што нават дарослыя могуць у іх павучыцца.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика