«У нас дастаткова рэсурсаў, каб абараніць людзей» — Лукашэнка пра бяспеку ў час выбараў
06.08.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду па арганізацыі бяспекі выбарчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Зразумела, што выбары пачаліся, датэрміновае галасаванне ідзе, але будзе нялішнім з улікам вопыту на сённяшні дзень яшчэ раз ацаніць бягучую сітуацыю і, калі спатрэбіцца, выпрацаваць дадатковыя меры па арганізацыі бяспекі на бліжэйшы перыяд. Дэталі абстаноўкі нам усім вядомы, паўтарацца не трэба. Аднак, калі ёсць новыя моманты, прашу кіраўнікоў ведамстваў далажыць і ўнесці адпаведныя прапановы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт паўтарыў пастаўленую ўжо раней задачу МУС і Генеральнай пракуратуры: усе, хто зневажаў і запалохваў дзяржаўных служачых, ваеннаслужачых, членаў выбарчых камісій, работнікаў вертыкалі ўлады, павінны быць прыцягнуты да адказнасці, як таго патрабуюць беларускія законы і Канстытуцыя. «У нас дастаткова рэсурсаў, каб абараніць людзей дзяржавы, якія сёння фактычна бясплатна працуюць на краіну», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
|
|