Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся — ЦВК. 21.by

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся — ЦВК

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000020_1596967129_90368_bigПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, бар’ер яўкі 50 працэнтаў пераадолелі ўсе рэгіёны, акрамя Мінска. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях, паводле даных на 12.00, на выбарчыя ўчасткі прыйшлі больш як 60 працэнтаў выбаршчыкаў. «Сюды трапляюць і працэнты, лічбы датэрміновага галасавання», — растлумачыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 12.00 склала 54,57 працэнта.

У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 50,3 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай — 56,49 працэнта, Гомельскай — 66,06 працэнта, Гродзенскай — 52,99 працэнта.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 53,55 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай — 63,25 працэнта, у Мінску — 43,01 працэнта.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика