Папярэднія вынікі выбараў: за Лукашэнку — 80,23 працэнта. 21.by

Папярэднія вынікі выбараў: за Лукашэнку — 80,23 працэнта

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000020_1597039796_90419_bigЦВК абнародавала папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,23 працэнта галасоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле папярэдніх даных ЦВК, за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 9,9 працэнта, за Ганну Канапацкую — 1,68 працэнта, Андрэя Дзмітрыева — 1,04 працэнта, Сяргея Чэрачня — 1,13 працэнта, супраць усіх — 6,02 працэнта.

З папярэднімі вынікамі выбараў журналістаў азнаёміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. «Яны літаральна атрымліваліся ў ручным рэжыме з-за таго, што Цэнтральная камісія, прынамсі, я з аналітыкам, нас было толькі двое, у гадзіну ночы былі эвакуіраваны з Дома ўрада. Таму мы не прымалі вынікі. Мы прынялі іх толькі цяпер, літаральна напярэдадні гэтага брыфінгу», — сказала Лідзія Ярмошына. У сувязі з гэтым адзіны вынік, які аб’яўляла ўчора кіраўнік Цэнтрвыбаркама, — па закрытых участках, утвораных у бальніцах, воінскіх часцях. Акрамя таго, былі аб’яўлены вынікі па некаторых раёнах.

Паводле папярэдніх даных ЦВК, удзел у выбарах прынялі 5 798 908 чалавек, або 84,23 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы.

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 4 652 423 чалавекі, за Андрэя Дзмітрыева — 60 543, за Ганну Канапацкую — 97 926, за Святлану Ціханоўскую — 574 312, Сяргея Чэрачня — 65 784.

Па меры падрыхтоўкі пасяджэння ЦВК па выніках выбараў даныя галасавання будуць удакладняцца. «Але я не думаю, што яны істотна зменяцца», — сказала Лідзія Ярмошына.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика