9 верасня Алесь Камоцкі прэзентуе новы альбом «9». 21.by

9 верасня Алесь Камоцкі прэзентуе новы альбом «9»

07.09.2009 16:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


9 верасня ў малой залі КЗ «Мінск» адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага, які атрымаў назву «9». У гэты ж дзень альбом павінны з'явіцца ў музычных крамах.

«9» — першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска «Дах» (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся — лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віталь Ямуцееў (кларнет, саксафон).

«Ідэя гэтага альбому нарадзілася досыць выпадкова, — прызнаецца Алесь. — Наталля Чаткова запрапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову «Шукай мяне». На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом! Ён больш пазітыўны — нейкімі песнямі я сам здзіўлены. Кліп дарэчы таксама атрымаўся выдатны — ён таксама ёсць на дыску».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 верасня ў малой залі КЗ «Мінск» адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага, які атрымаў назву «9».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика