Анатолю Сысу прысвячаецца. 21.by

Анатолю Сысу прысвячаецца

14.10.2009 19:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У межах святкавання 50-годдзя паэта Анатоля Сыса (1959-2005) падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў у Мінску, Гомелі, Рэчыцы і в. Гарошкаў.

16 кастрычніка ў мінскім музеі Максіма Багдановіча пачне працу выставы мастака Алеся Квяткоўскага «Мая хата без сяброў не хата», а 21 кастрычніка мастак адкрые выставу «На крыле ў пчалінай маткі…» у гомельскай галерэі Гаўрыла Вашчанкі.

26 кастрычніка, у дзень нараджэння Анатоля Сыса, літаратурныя вечарыны пройдуць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску, у Гомелі па адрасе вул. Палеская, 52 (пачатак а 18.00), у рэчыцкай Цэнтральнай раённай бібліятэцы.

31 кастрычніка на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў адбудзецца свята паэзіі «Дух — гэта, людзі, Я!..». На хаце Сыса ўдзельнікі свята адкрыюць мемарыяльную дошку. Будуць прэзентаваны кніга паэтычных прысвячэнняў Анатолю Сысу «Ягамосць» і зборнік выбраных вершаў паэта «Алаіза». У свяце запланаваны ўдзел Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Эдуарда Акуліна, Барыса Пятровіча, Касі Камоцкай, Алеся Бяляцкага, Сержука Сыса, Вальжыны Цярэшчанкі і іншых. Пачатак а 12.00.

КМ паводле budzma.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах святкавання 50-годдзя паэта Анатоля Сыса (1959-2005) падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў у Мінску, Гомелі, Рэчыцы і в. Гарошкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика