«Русалачка» для пяцігадовых ад Хаяа Міядзакі
15.10.2009 15:03
—
Новости Культуры
|
Маленькая, але цікаўная рыбка Понія, дачка падводнай феі, любіць назіраць за людзьмі. Аднойчы яе выратоўвае хлопчык Сузукі, які ўпадабаў яе. Понія марыць стаць маленькай дзяўчынкай, але гэта абурае ейнага бацьку — злога марскога чараўніка. Пяшчотны й крохкі фільм Хаяа Міядзакі — гэта «Русалачка» для пяцігадовых, залюляная японскай магіяй і нястрашнымі цудамі. Творы Хаяа Міядзакі — шматпланавыя, дзівосныя й глыбока філасофскія, даступныя й для дарослых, і для дзяцей. У адрозненні ад іншых фільмаў («Знесеныя прывідамі», «Прынцэса Мананоке») — карціна «Рыбка Поніа» амаль беспраблемная, крыху саладжавая і вельмі простая. Але гэта не адмяняе шчаснай анімацыйнай радасці, калі медузы гушкаюцца ў вадзе, злы чараўнік з хіпушна-суворым выглядам ідыёта швэндаецца па сушы, а дзяўчынка пад «валькірыйную» музыку бяжыць па хвалям. У падводным свеце з важным выглядам дэфілююць дапатопныя рыбы,а на зямлі дасціпныя бабкі ўспамінаюць цунамі дзён мінулых. Для пяцігадовых дзетак самае тое. Кампазітар Джое Хісаішы атрымаў узнагароды за музыку да фільму, а Міядзакі з «Рыбкай» намінаваўся на «Залатога ільва» Венецыянскага фэсту. Да 18 кастрычніка карціна дэманструецца ў Кінатэрміны Кінападзеі Усе фільмы Кінатворцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анімэ для ўсёй сям'і. |
|