Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала лічбаванага Багушэвіча
20.10.2009 14:24
—
Новости Культуры
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачала займацца знеахвочваннем людзей хадзіць у будынак бібліятэкі.
Пра гэта сведчыць новы праект Нацыяналкі - выдаваць мультымедыйныя кружэлкі з поўным наборам інфармацыі па выбітных творцах нашай краіны. Яшчэ раней выйшаў дыск, які змяшчае звесткі пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і яго творчасць. Цяпер прыспела чарга бацькі нацыі Францішка Багушэвіча. Купіўшы сідзішку, можна пабачыць, як выглядаюць сапраўдныя прыжыццёвыя выданні Багушэвічавых твораў, пачытаць біяграфічны нарыс і звесткі пра творчасць "адваката беларускага народу". А яшчэ: паслухаць запісы музычных твораў на словы паэту, а таксама паглядзець дакументальныя фільмы пра яго творчасць.
Дадаткам да асноўнага матэрыялу пайшла падборка вершаваных і празаічных твораў літаратараў і мастацкіх твораў, прысвечаных Багушэвічу, а таксама раздзел, прысвечаны ўшанаванню памяці паэта (фотаздымкі і апісанні яго помнікаў і мемарыялаў у Беларусі і па-за межамі). Выданне можна купіць па падпісцы або набыць у шапіку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Кошт 15 400 рублёў. І, ведаеце, падыход слушны: у любым разе з развіццём інтэрнэту прыходзіць у алмаз ведаў будуць радзей. Між тым патэнцыял калектыву бібліятэкі дазваляе рабіць найлепшыя электронныя даведнікі на розныя тэмы ў зручнай для спажыўцоў форме. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачала займацца знеахвочваннем людзей хадзіць у будынак бібліятэкі.
|
|