Выставы «Свабода і дэмакратыя» не будзе
20.10.2009 14:52
—
Новости Культуры
|
Як адзначыў пасол Венгрыі ў Беларусі, спадар Феранц Контра, выстава, прымеркаваная да 20‑ці годдзя незалежнасці Венгрыі, не адбудзецца. Раней паведамлялася, што Нацыянальная бібліятэка адмовіла ў памяшканні венгерскаму пасольству «па тэхнічных прычынах». У той час, нібыта, правядзенню выставы перашкаджаў патоп, што надарыўся ў НББ. Паводле сп.Контры, пасля звароту ў МЗС Беларусі , пытанне ўдалося вырашыць. Аднак з запланаваных мерапрыемстваў адбудзецца толькі ўрачысты прыём. Выстава «Свабода і дэмакратыя» пераязджае ў іншую краіну. Раней яна ўжо дэманстравалася ў Расіі. «Мне вельмі шкада, што у нас не атрымалася правесці гэтую выставу ў Беларусі» — адзначыў спадар пасол. Выстава «Свабода і дэмакратыя» была прымеркавана да 20‑й гадавіны падзей 1989‑га года. Тады, 23 кастрычніка, у Венгрыі адбылася так званая «аксамітная рэвалюцыя». Вынікам якой сталі змены дэмакратычнага характару ва ўсіх сферах жыцця краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыў пасол Венгрыі ў Беларусі, спадар Феранц Контра, выстава, прымеркаваная да 20‑ці годдзя незалежнасці Венгрыі, не адбудзецца.
|
|