Канцэрт па творах Яўгена Глебава
20.10.2009 18:31
—
Новости Культуры
|
26 кастрычніка ў Мінску пройдзе канцэрт, прысвечаны творчасці кампазітара Яўгена Глебава. Творы народнага артыста Беларусі будуць гучаць у выкананні аркестра Міхаіла Фінберга. «Гэта будзе канцэрт, спадзяюся, які стане доказам таго, што беларускае мастацтва было, ёсць і будзе», — упэўнены маэстра. Канцэрт адбудзецца ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Хоць усе білеты на яго ўжо распрададзены, цяжкасці ўсё-такі існуюць. «Кожны канцэрт правесці вельмі няпроста. Можа гэта і апошняе наша выступленне ў філармоніі», — адзначае Міхаіл Фінберг. Бо арэндаваць залу за тыя грошы, якія просіць установа, аркестр надалей не можа. Таму ўзнікла патрэба шукаць новыя памяшканні. *** Яўген Глебаў (10.09.1929, г. Рослаў Смаленскай вобл. — 12.01.2000, Мінск), кампазітар і педагог. Народны артыст БССР (1973) і СССР (1984). Выкладаў у Мінскай музычнай вучэльні і Беларускай кансерваторыі. Аўтар сімфоній, канцэртаў, араторый, кантат. Сярод твораў — балеты «Мара» (1961), «Альпійская балада» (1967), «Маленькі прынц» (1982), опера «Майстар і Маргарыта» (1991), аперэта «Мільянерка» (1986) і іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 кастрычніка ў Мінску пройдзе канцэрт, прысвечаны творчасці кампазітара Яўгена Глебава. Творы народнага артыста Беларусі будуць гучаць у выкананні аркестра... |
|