Анатоль Сыс. Маналог Апанаса Філіповіча. 21.by

Анатоль Сыс. Маналог Апанаса Філіповіча

30.10.2009 15:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

    У гэтай краіне не маю я дому,
    вось воблака — сяду і ў свет палячу
    над гэтай гаморай, над гэтым садомам,
    ні грошай, ні славы — я волі хачу.

    У гэтай краіне не маю я долі,
    вось посах і торба і сотні дарог.
    Па долі пайду. Не вярнуся ніколі.
    Няхай мяне судзяць хоць людзі, хоць Бог.

    У гэтай краіне не маю я Бога,
    ушчэнт разапселі яго святары:
    дзе церні павінны насіць — носяць рогі,
    які ж тагды Бог, калі служкі звяры?

    У гэтай краіне не маю я роду,
    забыўся народ мой наймення дзядоў,
    і свету не бачыць далей азяроду,
    і дзецям не дорыць на шчасце падкоў.

    У гэтай краіне не маю я песні,
    якая б народнай была і маёй,
    якую б сябрына запела ў Бярэсці,
    а рэха ўзышло за Дняпром, за Дзвіной…

    У гэтай краіне не маю я дому,
    вось воблака — сяду і ў свет палячу
    над гэтай гаморай, над гэтым садомам,
    ні грошай, ні славы — я волі хачу,

    бо ў гэтай краіне не маю я волі…

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтай краіне не маю я дому,вось воблака — сяду і ў свет палячунад гэтай гаморай, над гэтым садомам,ні грошай, ні славы — я волі хачу.У гэтай краіне не маю я...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика