Анатоль Сыс. Прачытаўшы верш Пімена Панчанкі «Развітанне». 21.by

Анатоль Сыс. Прачытаўшы верш Пімена Панчанкі «Развітанне»

31.10.2009 09:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

    Родны мой Пімен Панчанка,
    Вы сказалі: настала змярканне?
    Вы сказалі на маці мачыха?
    Бо настала Вам развітанне?

    З яе словам — ужо не родным,
    з яе сонцам — ужо халодным,
    з яе людам — спрадвек галодным,
    нават Богу й таму няўгодным…

    Адыходзіце ці зракаецеся?
    Ці сухімі слязамі каецеся?
    Пад крыжамі Сафіі Полацкай
    бюракрат за Вас не памоліцца,

    а памоліцца за Вас мачыха,
    за сыночка свайго, за Панчанку,
    і ў галовах запаліць свечачку.
    Можа, ўзімачку, а можа, ўлецечку

    скрозь расстанне і скрозь змярканне
    на агеньчык паэт прыстане,
    скажа: родны мой Пімен Панчанка,
    я Вам верыў, ды вера страчана.

    I ў галовах патушыць свечачку,
    можа, ўзімачку, а можа, ўлецечку
    пад крыжамі Сафіі Полацкай
    ён за Белую Русь памоліцца,

    за наступнікаў і за прадзедаў,
    ён памоліцца так, як дадзена,
    як вучылі Купала з Коласам —
    крэўным словам, родным голасам.

    Вы жывымі слязамі заплачаце,
    за паэтам народ убачыце
    скрозь расстанне і скрозь змярканне,
    Вам за смерць сваю прыкра стане,

    бо пад небам Сафіі Полацкай
    на народных паэтаў моляцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Родны мой Пімен Панчанка,Вы сказалі: настала змярканне?Вы сказалі на маці мачыха?Бо настала Вам развітанне?З яе словам — ужо не родным,з яе сонцам — ужо халодным,з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика