Другі раз не ўцячэ
03.11.2009 13:05
—
Новости Культуры
|
Адзін з французкіх адвакатаў слыннага кінарэжысёра Рамана Паланскага паведаміў, што ўчора падаў просьбу аб вызваленні 76-гадовага кінарэжысёра пад заклад. Афіцыйная просьба ўключае таксама паручальніцтва, што Паланскі не будзе ўхіляцца ад суда. Аўтар стужак «Дзіця Размары» і «Піяніст» быў затрыманы швейцарскай паліцыяй пры канцы верасня, калі прыехаў атрымаць рэжысёрскі прыз на цюрыхскім кінафэсце. Нагадаем, у 1977 годзе Рамана Паланскага абвінавацілі за згвалтаванне 13 гадовай дзяўчыны ў доме, які належаў Джэку Нікалсану. Паланскі часткова прызнаў віну, але неўзабаве ўцёк з ЗША ў Брытанію, а потым, каб пазбегнуць высылкі, у Францыю. На мінулым тыдні суд у Швейцарыі ўжо адхіліў просьбу аб вызваленні Паланскага, аргументуючы гэта тым, што ён можа ўцячы. Цяпер Паланскі ў ўвейцарскай турме чакае пастановы аб выдачы яго амерыканскай паліцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з французкіх адвакатаў слыннага кінарэжысёра Рамана Паланскага паведаміў, што ўчора падаў просьбу аб вызваленні 76-гадовага кінарэжысёра пад заклад....
|
|