Шалкевіч распісаўся
05.11.2009 14:44
—
Новости Культуры
|
Сваю першую кнігу бард прэзентуе сёння, другую — рыхтуе да выдання. У кнізе «Блюз Вясна» Віктар Шалкевіч сабраў свае вядомыя вершы і песні. Другая кніга «Рэквіем па непатрэбных рэчах» — эсэ і ўспаміны пра дарагія аўтару тэлевiзар »Рэкорд‑ 7», матацыкл «ВОСХОД‑ 2М» і радыёлу «УРАЛ». Аўтар піша, што «… з іх пажытку аніякага ўжо не будзе, але развітвацца з імі шкада, таму што яны занадта многа значаць». У кнізе сабрана амаль 30 такіх «духоўных» рарытэтаў. Віктар Шалкевіч прадставіць свой кніжны дэбют «Блюз Вясна» на вечарыне, прымеркаванай да Дзён Св. Губерта ў Гродна ў чацвер, 5 лістапада. Зала, дзе адбудзецца творчая сустрэча, добра знаёма гарадзенскай аўдыторыі — памяшканне «Таварыства беларускай школы» (вул. Будзёнага 48а‑44) а 18.30. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваю першую кнігу бард прэзентуе сёння, другую — рыхтуе да выдання. |
|