Рукапісы не гараць… Спадкаемцы не даюць
06.11.2009 15:48
—
Новости Культуры
|
У гэтым месяцы мусіць выйсці ў свет «Лаура і яе арыгінал», няскончаны англамоўны раман Уладзіміра Набокава. Пасля таго, як рукапіс праляжаў колькі дзесяцігоддзяў у сэйфе, сын пісьменніка, Дзмітры, нарэшце вырашыў не паслухацца бацькавага запавету спаліць твор. Дзмітры Набокаў, былы оперны спявак і аўтагоншчык, 30 гадоў зводзіў з розуму сусветную літаратурную супольнасць сваімі ваганнямі наконт бацькавай спадчыны. То ён казаў, што раман трэба спаліць, то намякаў, што з сэксуальнага гледзішча нікім акрамя яго не чытаны «Лаура і яе арыгінал» больш дзёрзкі за скандальную «Лаліту». Нарэшце, паўтара гады таму малодшы Набокаў нарэшце пагадзіўся выдаць 80-старонкавы бацькавы твор. Уладзімір Набокаў пісаў свой апошні раман у 1977 годзе ў швейцарскім шпіталі. Рабій ён тое як зазвычай алоўкам на перфакартках. Убачыўшы, што раман не ўдасца завершыць, загадаў жонцы Веры знішчыць карткі пасля яго смерці, але ж тая не паслухалася мужа. Вера памёрла ў 1992 годзе, пакінуўшы рашэнне аб знішчэнні твора на сыновае ўзважанне. І вось 17 лістапада 2009 года, 32 гады пасля смерці Набокава, у свет выходзіць яго новы раман. Уладзімір Набокаў - адзін з самых значных пісьменнікаў ХХ-ага стагоддзя. Ён нарадзіўся ў 1899 годзе ў Санкт-Пецярбургу. У 1919 пакінуў Савецкую Расію. Жыў у Брытаніі, Берліне і Парыжы, а ў 1940 годзе іміграваў у ЗША. У Амерыцы выдатна і адметна выкладаў расійскую і еўрапейскую літаратуры на кафедрах розных універсітэтаў. Ад 1960 да смерці жыў у Швейцарыі. Сярод яго кніг: «Абарона Лужына» (1930), , «Камера абскура» (1932), «Запрашэнне на эшафот» (1938). Пісаў аднолькава добра па-ангельску і па-расійску. Бліскуча з"ангельшчыў Пушкінскага «Яўгенія Анегіна». Але ж сусветную славу Набокаву прынёс раман «Лаліта» , які выклікаў буру грамадскага абурэння, бо апісваў эратычныя стасункі паміж сталым мужчынам і 12-гадовым дзяўчом. Аднак нават самыя зацятыя рупліўцы маралі прызнаваліся, што гутарка вядзецца пра сапраўдны літаратурны шэдэўр. Чытаць яшчэ: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым месяцы мусіць выйсці ў свет «Лаура і яе арыгінал», няскончаны англамоўны раман Уладзіміра Набокава.
|
|