Памёр актор Ігар Старыгін. 21.by

Памёр актор Ігар Старыгін

08.11.2009 15:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У маскоўскай бальніцы ва ўзросце 63-х гадоў раніцай 8 лістапада памёр знакаміты актор Ігар Старыгін. Вядомасць на прасторах Савецкага Саюза яму прынесла роля Араміса ў кінаэпапеі «Тры мушкецёры».

Ігар Старыгін быў шпіталізаваны 21 верасня з інсультам і доўгі час знаходзіўся ў бальніцы, паведамляе газета.ру.

***

Ігар Уладзіміравіч Старыгін нарадзіўся 13 чэрвеня 1946 г. у Маскве.

Зняўся ў 45-ці фільмах. Першы ягоны фільм – «Салдатамі не нараджаюцца», запомніўся таксама ролямі ў фільмах «Дажывем да панядзелка» і 1 і 2-м фільмах «Дзяржаўнай мяжы», «Ад’ютанце яго высокасці», а таксама кінаэпапеі «Тры мушкецёры» з яе працягамі.

Старыгін быў і акторам тэатра. Працаваў у Маскоўскім ТЮГу, Тэатры Массавета, тэатры-студыі «У Никитских ворот», апошняе месца працы – Маскоўскі мастацкі тэатр імя Горкага.

Дарэчы, сёння ў нядзелю на АНТ будзе паказаны апошні фільм, у якім зняўся Старыгін, гэта «Вяртанне мушкецёраў, або Скарбы кардынала Мазарыні»,

дзе знакамітая чацвёрка вяртаецца на кароткі час з таго свету, каб дапамагчы сваім дзецям і Францыі.

Пачатак фільма ў 22:50 (АНТ).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомасць на прасторах Савецкага Саюза яму прынесла роля Араміса ў кінаэпапеі «Тры мушкецёры».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика