N.R.M. перапыняе маўчанне. 21.by

N.R.M. перапыняе маўчанне

09.11.2009 12:15 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, хто не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася з год, N.R.M. выступаюць у Мінску. Нагода – 15-годдзе гурта.

Пасля таго, як у адміністрацыі прэзідэнта рокерам паабяцалі зняць усе забароны, гурт N.R.M. практычна знік з музычнага далягляду і адмаўляўся ад удзелу ў канцэртах і фестывалях на тэрыторыі Беларусі. Самі музыкі тлумачылі гэта тым, што ўзялі творчы адпачынак. "Трэба вытрымаць паўзу. Тры гады нельга было граць, а цяпер гэта нават заахвочваецца. Думаю, што наадварот у гэтай сытуацыі трэба крышачку памаўчаць ды падумаць", - прызнаўся Вольскі ў адным з сваіх інтэрв’ю. За гэты час гурт сабраўся ўсяго некалькі разоў і тое дзеля канцэртаў па-за межамі краіны.

І вось музыкі прынялі рашэнне даць вялікі канцэрт – у канцэртнай залі "Мінск" 17 снежня. Гэта будзе першы іх выступ за гэты год у сталіцы. Нагода – 15 годдзе N.R.M., якое вырашана справіць акустычным канцэртам. Лявон Вольскі прызнаецца, што такі камерны фармат яму больш да спадобы, бо мае больш хатнюю атмасферу, дае магчымасці для імправізацыі ды і наогул атмасфера на такіх выступах больш добразычлівая.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, хто не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў адміністрацыі прэзідэнта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика