Дом для нечаканых сустрэч. 21.by

Дом для нечаканых сустрэч

16.11.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першая экспазіцыя ў галерэі “Ў” была прысвечана тэме домаНа ўваходзе — амаль у рост чалавека лiтара «Ў», гэта значыць, у кароткае, нескладовае, якая, як вядома, ёсць толькi ў беларускiм алфавiце. Гэта назва галерэi. І адразу падумалася: тут нас чакае нешта адметнае...

Так, галерэю сучаснага мастацтва «Ў» яе заснавальнікі маюць намер зрабіць першым у Беларусi аналагам культурных цэнтраў, якiя iснуюць у Заходняй Еўропе. Тут будуць экспанавацца работы як ужо вядомых мастакоў, так i пачаткоўцаў. Кожны тыдзень — элiтарнае кiно, так званы артхаўс. У галерэі можна будзе выпіць кавы, пагартаць самыя новыя кнiгі i падручнiкі па мастацтве, што выдаюцца ў Беларусi, Расii, Украiне, краінах Еўрасаюза. “Мы мяркуем не толькi працаваць з аўтарамi, — дзеліцца планамі арт-дырэктар галерэi Ганна Чыстасердава, — але i ладзіць адукацыйныя праекты, знаёміць наведвальнікаў з сучасным мастацтвам, што развiваецца ў Заходняй Еўропе i ў Беларусi. У планах — семiнары, лекцыi, на якiх можна будзе задаць пытаннi мастакам, куратарам праектаў, мастацтвазнаўцам. Думаем і пра майстар-класы для дзяцей: гэта здорава, калi малыя трапляюць у атмасферу творчага працэсу. Між іншым, наша галерэя будзе закрывацца толькi апоўначы. А ў выхадныя наведаць экспазiцыю, пагартаць кнiгі, паглядзець кiнастужкі можна будзе да чатырох гадзiн ранiцы”.

Дэбютавала галерэя “Ў” праектам Сяргея Кiрушчанкi «Надышоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам». Аднойчы ў вёсцы мастак па-iншаму зiрнуў на сялянскі побыт. Назiраннi падштурхнулi яго да простых лiнiй, да так званага канкрэтнага мастацтва. І вось перад намі яго прасторавая iнсталяцыя, у якой ёсць жывапiс, шаўкаграфiя, фота-дакументацыя i слайд-шоў. На фота — сялянскiя хаткi i гаспадарчыя пабудовы, якія Сяргей Кiрушчанка распiсаў сакавiтымi фарбамi, вывеў на дахах i сценах ключавыя словы назвы праекта на англiйскай мове. Такое «дызайнерскае рашэнне», вiдавочна, супярэчыць рэалiям i традыцыям вясковага жыцця, аднак падво-дзiць да роздуму аб складанасцi адносiнаў памiж любым тэкстам i кантэкстам.

“Мне вельмi хацелася неяк пакінуць у гiсторыi гэтыя старэнькiя хаткi, бо падобныя да iх ужо не будуць будавацца, — прызнаецца Сяргей. — Фiзiчнаму ўмiранню можна супрацьпаставiць толькi мастацтва”.

Сiмвалiчна, што першай у галерэi “Ў” стала экспазiцыя, прысвечаная тэме дома. Сяргей Кiрушчанка, як i iншыя творцы, спадзяецца: галерэя стане сапраўдным домам для сучаснага мастацтва i яго прыхiльнiкаў.

Нiна Шпакоўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўваходзе — амаль у рост чалавека лiтара «Ў», гэта значыць, у кароткае, нескладовае, якая, як вядома, ёсць толькi ў беларускiм алфавiце. Гэта назва галерэi. І адразу падумалася: тут нас чакае нешта адметнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика