У новым фармаце
16.11.2009
—
Новости Культуры
|
Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа Купалаўскую “Паўлінку”.
Запрашэнне выступіць з гастролямі ў Польшчы калектыў Магілёўскага абласнога тэатра лялек атрымаў пасля вялікага поспеху на міжнародным фестывалі ў Варшаве. Публіка ўстроіла магіляўчанам гучныя авацыі — акцёры не раз выходзілі на паклон. Тэатру дастаўся прыз глядацкіх сімпатый за ўвасабленне беларускай драматургіі. Акрамя таго, трупу ўжо запрасілі прыняць удзел у гэтым жа фестывалі ў наступным годзе, а таксама ў міжнародным тэатральным форуме ў Нарвегіі. Адаптаваў вядомую п’есу Янкі Купалы і паставіў яе на лялечнай сцэне магілёўскі рэжысёр Вячаслаў Корнеў. Маляўнічае відовішча, у якім шмат гумару і смеху, захоплівае і не адпускае гледача да самага канца. Сяргей Кулягін Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа Купалаўскую “Паўлінку” |
|