У Мінску адкрыліся Дні калабрыйскай культуры
18.11.2009 11:28
—
Новости Культуры
|
Дні культуры італьянскай вобласці Калабрыя адкрыліся ўвечары 17 лістапада ў Мінску ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Мерапрыемства арганізавана таварыствам дружбы «Беларусь — Італія» і асацыяцыяй «Італія — Беларусь» з горада Рэджа-дзі-Калабрыя. Выступаючы на адкрыцці Дзён калабрыйскай культуры, прэзідэнт італьянскай асацыяцыі прафесар Франка Мілазі вызначыў задачу мерапрыемства як «ажыццяўленне культурнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі Беларусі і дзяржаўнымі ўстановамі Калабрыі». Апорай для развіцця такога супрацоўніцтва, паводле яго слоў, сталі «практыка сумеснага судакранання і каштоўнасць свабоднага дыялогу». Італія штогод прымае на аздараўленне дзесяткі тысяч беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. Некалькі тысяч з іх гасцююць у калабрыйскіх сем"ях. Паводле слоў Мілазі, вырастаючы, гэтыя дзеці захоўваюць сувязі з тымі, хто іх «прыняў і палюбіў як родных», працягваюць вывучаць італьянскую мову і культуру, у тым ліку ва Універсітэце Дантэ Аліг"еры ў Рэджа-дзі-Калабрыя. Знаёмства з Калабрыяй у межах Дзён культуры пачалося з архітэктуры і пейзажаў гэтага рэгіёну. рафесар архітэктуры Сандра Даната расказаў аб гісторыі і архітэктурных трансфармацыях свайго горада на працягу многіх стагоддзяў. Удзельнікам вечарыны быў паказаны дакументальны фільм аб Калабрыі, які расказвае пра прыроду і помнікі культуры гэтай часткі Паўднёвай Італіі. Дні культуры Калабрыі завершацца 19 лістапада вечарам калабрыйскай гастраноміі. Пасланнік Асацыяцыі італьянскіх кулінараў Рэната Кучынота паведаміць пра гастранамічныя схільнасці і кулінарныя традыцыі рэгіёну. Ён таксама прэзентуе свой фільм аб тым, як правільна і нядорага прыгатаваць прадукты мора ў беларускіх умовах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дні культуры італьянскай вобласці Калабрыя адкрыліся ўвечары 17 лістапада ў Мінску ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі... |
|