Еўранавіны ад дасціпных відавочцаў. 21.by

Еўранавіны ад дасціпных відавочцаў

18.11.2009 18:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мікалай Халезін і Наталля Каляда, кіраўнікі паўзабароненага «Свабоднага тэатру», сабралі пад адной вокладкай сучасныя аднаактавыя п’есы і сцэнкі. У анатацыі напісана, што «кнігу склалі п’есы еўрапескіх аўтараў пра тэму галоўных выклікаў, што стаяць перад іх краінамі». А што за цяперашнім светам ёсьць сапраўдным выклікам, як не выпрабаванне Еўразвязам?

Румыны, латышы і палякі ў стылі літаратурна-драматургічнага онлайну распавядаюць пра свой палёт у цяпер агульным еўрапейскім самалёце. Выйшла праўдзіва і крытычна: такія сабе аблітаратураныя еўранавіны ад дасціпных і цікавых відавочцаў.

З п’есаў, які складаюць «Еўраэпіку» можна зразумець, што еўрапахаджане мусяць мінуць 5 этапаў:

1. Этап «Зусім не Еўразвяз»: П’еса Мікалая Халезіна «Размова» пра допыт студэнта-апазіцянера «кампетэнтнымі» органамі. Не па-мастацку, але па-беларуску люта і натуралістычна.

2. Этап «Вось-вось Еўразвяз». П’еса-дыялог «Распродаж Румыніі» Стэфан Пека. Нямецкая фундатарка просіць у румынскага аўтара напісаць нешта з Дракулам-Чаушэску ў сюжэце і паралельна наймае літаратара мыць шыбы… Трагікамедыя.

3. Этап «Толькі-толькі Еўразвяз». Амаль дакументальныя кадры: прачулая п’еса латвійца Аляксея Шчарбака «Падрабязнасці ў пісьме». Малады латыш на заробках у Ірландыі, дый піша пра тое ліст у вёску. Еўракамедыя.

4. Стан «Ужо даўно глыбокі Еўразвяз»: п’еса шведа Андэрса Дууса «Вораг». Злева: фанатычная жанчына з таварыства аховы прыроды, Справа: апантаны скінхэд. У цэнтры — малдаўская імігрантка. Драма на роўным месцы.

5. Стан «Еўразвяз па-украінску». Пацешная п’еса «Крычаць нейкія птушкі» ўкраінкі Ганны Яблонскай пра інфантыльных палітыкаў, тонкая пародыя на ўкраінскае шматуладдзе. Абсурдысцкая сцэнка з народнага жыцця.

Дзе ставіць п’есы са зборніка «Еўраэпіка»: на круглых еўрасталах замест занудных дыскусіяў.

Eurepica. Challenge: п’есы еўрапейскіх і амерыканскіх аўтараў у перакладах Андрэя Каляды і Юрыя Каляды/укл. М.Халезіна і Н.Каляды, Мінск: Free Theatre Publishing House, 2009. 264с., 1000 ас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалай Халезін і Наталля Каляда, кіраўнікі паўзабароненага «Свабоднага тэатру», сабралі пад адной вокладкай сучасныя аднаактавыя п’есы і сцэнкі. У анатацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика