Гран‑пры кінафестывалю «Лiстападзiк‑2009» атрымаў латвійскі фільм «Маленькія разбойнікі». 21.by

Гран‑пры кінафестывалю «Лiстападзiк‑2009» атрымаў латвійскі фільм «Маленькія разбойнікі»

20.11.2009 16:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гран‑пры XI Міжнароднага фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік» па выніках галасавання гледачоў атрымала карціна «Маленькія разбойнікі» рэжысёра Амандса Цвірбуліса (Латвія).

Таксама латвійскі рэжысёр стаў уладальнікам спецыяльнага дыплома журы кінематаграфістаў «За лепшую рэжысёрскую працу».

Пераможцы і прызёры конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно былі абвешчаныя на цырымоніі закрыцця кінафестывалю «Лістападзік» 20 лістапада ў сталічным кінатэатры «Піянер». Традыцыйна на закрыцці фестывалю гледачы ўбачылі фільм‑пераможцу.

Фільм «Маленькія разбойнікі» расказвае пра двух маленькіх дзяцей, брата і сястру, якія задумваюць абрабаваць банк, бо ён выгнаў іх бацькоў з новай кватэры пасля таго, як тыя страцілі працу.

Акрамя Гран‑пры, былі ўручаныя і дыпломы журы кінематаграфістаў, якое сёлета ўзначаліў народны артыст Украіны Міхаіл Галубовіч. Прыза за лепшы поўнаметражны мастацкі фільм была ўдастоена карціна «Дзённікі» Атыліо Ацола (Італія). Прыз за лепшую акцёрскую работу дарослага ў дзіцячым фільме атрымаў Люк Арнольд, які сыграў у карціне «Брокен Хіл» (Аўстралія), прыз за лепшае выкананне дзіцячай ролі — Ніно дэн Бравэ («Жабы і рапухі», Нідэрланды).

Акрамя гэтага, спецыяльнага дыплома журы «За ўдалае злучэнне тэхнікі рэальнага кіно, анімацыі і камп’ютэрных тэхналогій» былі ўдастоены беларускія рэжысёры Алена Турава і Іван Паўлаў за фільм «Навагоднія прыгоды ў ліпені». Спецыяльны дыплом «За лепшую музыку» атрымаў кампазітар Крыстафер Брэйдзі (фільм «Брокен Хіл», Аўстралія).

Нагадаем, сёлета ў конкурсе дзіцячага і юнацкага кіно ўдзельнічалі восем карцін з Аўстраліі, Беларусі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў і Узбекістана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гран‑пры XI Міжнароднага фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік» па выніках галасавання гледачоў атрымала карціна «Маленькія разбойнікі» рэжысёра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика