Аляксей Сюдак: «Памяць пра Лапіцкага знішчыць немагчыма!». 21.by

Аляксей Сюдак: «Памяць пра Лапіцкага знішчыць немагчыма!»

23.11.2009 22:37 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага на Вілейшчыне зноў паўстаў крыж.


«Не ведаю, хто гэта зрабіў, — кажа мясцовы дэмактывіст Аляксей Сюдак. — Але як убачыў, быў узрадаваны. Калі мы яшчэ першыя крыжы ставілі, я марыў, што людзі будуць прыходзіць і ставіць крыжы самастойна. Так і адбылося».

Аляксей расказвае, што ведае выпадак, калі

маладыя на вяселлі паехалі ўскласці кветкі не да помніка Леніну ў цэнтры Вілейкі, а на месца расстрэлу Лапіцкага ва ўрочышча Красны Беражок.

«Памяць пра Лапіцкага знішчыць немагчыма! Пра яго стала вядома ўсёй краіне. І гэта варта нашых штрафаў» — адзначае Сюдак.

Першыя крыжы на верагодным месцы расстрэлу героя нацыянальнага руху Расціслава Лапіцкага ў Красным Беражку паўсталі на дзень яго народзінаў 1 верасня. Тады ва ўшанаванні героя ўзялі ўдзел каля дваццаці чалавек. Праз пэўны час крыжы знішчылі, а Аляксея Сюдака, Алеся Наркевіча і Уладзіміра Малерчука прыцягнулі да адказнасці. Іх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталявання крыжоў. Мужчынаў пакаралі штрафамі. Мінскі абласны суд рашэнне пакінуў без зменаў. Зараз рыхтуецца скарга ў суд вышэйшай інстанцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага на Вілейшчыне зноў паўстаў крыж.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика