У Гродне 26 лістапада ‑ вечарына для гурманаў паэзіі і кіно. 21.by

У Гродне 26 лістапада ‑ вечарына для гурманаў паэзіі і кіно

24.11.2009 15:51 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чацвер 26 лістапада а 18.30 праводзім сустрэчу з Таццянай Сапач — паэткай, перакладчыцай, аўтаркай тэлевізійных фільмаў і перадач.

Аматары паэзіі ведаюць яе як аўтарку кнігі «Восень», а тэлегледачы ‑‑ як аўтарку перадачы «Паштоўка зь Вільні» на Белсаце і «Віленскі сшытак», што ўжо 20 гадоў выходзіць на першым канале Літоўскае тэлевізіі.

Гэта будзе вечар для гурманаў паэзіі і кіно. Тацяна Сапач прадставіць сваю новую кніжку «Няхай не пакіне нас восень» з выкананнем тых самых вершаў па‑беларуску, па‑ангельску, па‑літоўску, па‑польску і па‑расейску.

У другой частцы будзе паказаны зусім новы дакументальны фільм «Тут, пад самаю Вільняй. З жыцця тутэйшых».

Пачатак імпрэзы: 18.30, чацвер, 26 лістапада па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а‑44 (Таварыства Беларускай Школы).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер 26 лістапада а 18.30 праводзім сустрэчу з Таццянай Сапач — паэткай, перакладчыцай, аўтаркай тэлевізійных фільмаў і перадач.Аматары паэзіі ведаюць яе як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика