Новы беларускамоўны сайт для дзетак
01.12.2009 11:35
—
Новости Культуры
|
У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля — гэта адно з правоў, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народа. Усё гэта ёсць у казках», — адзначае Юрый Аксамітны, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. На сайце змешчаны народныя казкі «Аб каралевічу-чараўніку», «Бык і ваўкі», «Каваль і аднавокае гора», «Сынок з кулачок» і іншыя. Іх можна паслухаць альбо пачытаць. Спецыяльна для бацькоў разам з тэкстам казкі яшчэ падаюцца парады наконт правільнага чытання, а таксама каментары і тлумачальны слоўнік. У асобным раздзеле размешчана кніжка-размалёўка. Яе можна спампаваць і раздрукаваць. У якасці гульняў дзіцёнку прапаноўваецца сабраць пазл. Гэта не адзіны беларускамоўны дзіцячы сайт у байнэце. Ужо не першы год працуе рэсурс Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Народныя казкі для дзетак». Ён быў ствараны па ініцыятыве ЮНІСЕФ у Беларусі. |
|