Прайшоў круглы стол беларускіх і польскіх гісторыкаў
10.12.2009 15:40
—
Новости Культуры
|
Мерапрыемства, якое адбылося 10 снежня ў гатэлі «Вікторыя», было арганізаванае Польскім Інстытутам у Мінску і тыднёвікам «Новы Час». Прадметам абмеркавання стала праблематыка, звязаная з падзеямі верасня 1939-га г., а таксама ІІ Сусветнай вайны. Удзел у круглым стале прынялі з беларускага боку Любоў Козік, Уладзімір Снапкоўскі, (абодва прадстаўлялі БДУ), а таксама Сігізмунд Барадзін з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту імя Максіма Танка. Польшчу прадстаўлялі Антоні Мірановіч (Універсітэт у Беластоку), Анджэй Кшыштаф Кунэрт (Варшаўскі універсітэт) і Казімеж Краеўскі з Інстытута нацыянальнай памяці. У адрознінне ад афіцыйных школьных падручнікаў і публіцыстычных артыкулаў, прафесійныя гісторыкі на дадзеным круглым стале даволі добра паразумеліся. І прыйшлі да высновы, што існуюць гістарычныя факты, якія аднолькава трактуюцца як беларускім, так і польскім бокам. У прыватнасці адзначалася, што 17-га верасня нельга адназначна называць вызваленчым паходам Чырвонай Арміі. Як зазначыў спадар У.Снапкоўскі: «Гэта была змова двух дыктатараў. Беларусы за ўз’яднанне заплацілі – літоўцам была аддадзеная Вільня, а на ўсёй тэрыторыі пачалася актыўная саветызацыя». У сваю чаргу, Кшыштаф Кунэрт заявіў, што «1939-ы год для Беларусі – вельмі важная падзея. Нацыя аб’ядналася ў адно цэлае з двух частак. А для Польшчы гэта трагедыя. І ў тым нашае адзінае разыходжанне». Размаўляі таксама пра армію Андэрса і лёсы яе жаўнераў. Пра нэасавецкасць сучаснай расійскай гістарыяграфіі іншыя праблемы. Уцэлым круглы стол паказаў, як трапна заўважыў пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі, што таксама прысутнічаў на круглым стале, што «польскія і беларускія гісторыкі маюць шмат чаго сказаць адзін аднаму». І вельмі добра, што хаця б на акадэмічным узроўні непаразуменяў застаецца ўсё менш. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён быў прысвечаны праблемам ІІ Сусветнай вайны
|
|