Мінскія будоўлі — 3: Дзіцячая філармонія а-la Царква Святога Духа
10.12.2009 16:11
—
Новости Культуры
|
Кіпіць праца і на плошчы Свабоды. Тут, паміж адноўленай у 2004 годзе ратушай і Свята-Духавым саборам, на месцы колішняй царквы Святога Духа — яшчэ аднаго страчанага некалі элемента былой Ратушнай плошчы — маюць узвесці будынак дзіцячай філармоніі, які вонкава будзе нагадваць разбураную бальшавікамі ў 1936 годзе бажніцу.
Пра амбіцыйныя планы «Мінскай спадчыны» стала вядома ў красавіку гэтага года. Міхаіл Жых, галоўны інжынер «Спадчыны», заявіў тады, што «існаванне царквы ў якасці філармоніі — добры факт, бо «помнікі не павінны станавіцца нагодай канфліктаў паміж канфесіямі». Мінскія грэка-каталікі адрэагавалі аператыўна. Аднак зварот грэка-каталікоў плёну не прынёс. У Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва ім яшчэ раз адказалі, што на месцы святыні будзе будавацца дзіцячая філармонія «з выкарыстаннем архітэктурна-мастацкага вобразу царквы Святога Духа XVII ст.». Пра тое ж вялося і ў лісце з Мінгарвыканкаму, толькі там дадалі, што праект «аднаўлення будынка былой царквы Святога Духа ў першапачатковым абліччы як гісторыка-культурны, а не культавы аб’ект», быў распрацаваны яшчэ ў 1984 годзе. Тое, што адноўлены будынак будзе толькі вонкавым падабенствам свайго папярэдніка, сведчыць і той факт, што скульптуры святых на фасадзе замяняць на арнамент. Працы на былой Ратушнай плошчы прынеслі нечаканыя знаходкі — у верасні былі знойдзеныя крыпты з парэшткамі фундатараў. *** Царква Святога Духа збудаваная ў першай палове XVII ст. Належала да комплексу ўніяцкага базыльянскага кляштару. У 1795 г., пры Расійскай імперыі, базыльянскі кляштар быў зачынены, а царква аддадзена пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Пры цару яе перабудоўвалі на расійскі лад, а за саветамі зраўнялі з зямлёй. Захаваліся падмуркі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіпіць праца і на плошчы Свабоды. Тут маюць узвесці будынак дзіцячай філармоніі, які вонкава будзе нагадваць разбураную бальшавікамі ў 1936 годзе царкву Святога Духа.
|
|