Сваякі Караткевіча праігнаравалі адкрыццё помніка бабулі класіка
21.12.2009
—
Новости Культуры
|
А сама намагільная пліта ўсталяваная на ахвяраванні прыхільнікаў класіка.
На Старых могілках Рагачова ў суботу адбылося ўрачыстае адкрыццё намагільнага помніка бабулі пісьменніка Людміле Антонаўне Барысевіч. Яшчэ два месяцы таму магіла была недагледжаная, без усялякіх пазнакаў, з зямлі проста тырчаў іржавы крыж. Аднак прыхільнікі творчасці Караткевіча вывесілі заклік у інтэрнэце, сабралі грошы – і вырабілі дыхтоўны помнік.
На адкрыццё помніка з Мінска прыехаў ініцыятар збору сродкаў паэт Глеб Лабадзенка, а таксама паэт Сяргей Панізьнік – сябар Караткевіча. Нягледзячы на моцны мароз і завіруху, рагачоўцы прыйшлі на могілкі, каб аддаць даніну памяці сваёй зямлячцы, бабулі вялікага пісьменніка. Прыкра, што ў адкрыцці помніка не ўзялі ўдзел сваякі Уладзіміра Караткевіча. У Мінску жыве пляменніца пісьменніка, якой належаць усе аўтарскія правы на творы класіка. З нейкай прычыны яна не змагла прыехаць. А рагачоўскія сваякі – стрыечны брат пісьменніка Сяргей з жонкай Тамарай – абяцалі прыйсці, аднак не з’явіліся. На могілках прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай улады – галоўны ідэолаг раёна Пётр Гузялевіч і начальнік аддзела культуры Міхаіл Зайцаў. Яны распавялі, што ў наступным годзе райвыканкам запланаваў шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Караткевіча. У прыватнасці, перайменаванне часткі вуліцы Чкалава ў вуліцу Караткевіча, добраўпарадкаванне дзедаўскага дома пісьменніка, усталяванне на доме мемарыяльнай табліцы. Паэт Сяргей Панізьнік падзяліўся з Еўрарадыё эмоцыямі з нагоды адкрыцця помніка. Сяргей Панізьнік: Радасна было бачыць людзей, якія сабраліся, каб ушанаваць памяць, бо пачынаецца юбілейны год. Як хораша, калі ініцыятыва прыяўляецца самімі людзьмі! Сам помнік, які пастаўлены на магіле бабулі, гэта – цуд архітэктуры! Пасля адкрыцця помніка ў рагачоўскім музеі адбылася прэзентацыя дыска “Галасы”, на якім змешчаныя сапраўдныя галасы Караткевіча, Геніюш і Барадуліна, якія спадар Панізьнік запісаў у далёкім 1968 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А сама намагільная пліта ўсталяваная на ахвяраванні прыхільнікаў класіка.
|
|