“Шлях” на вышыні 350 метраў над зямлёй. 21.by

“Шлях” на вышыні 350 метраў над зямлёй

22.12.2009 17:13 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вольга Акуліч (праект WERASEN) прадстаўляе свой першы музычны відэакліп на песню “Шлях”. Рэжысёр кліпа – Алена Пляшэвіч, ідэя і выкананне – “Экстрым ТВ”.

Упершыню за аснову кліпа беларускага выканаўца быў узяты рэальны палёт на цеплавым аэрастаце (паветраным шары). Здымкі кліпа ажыццявіла прадакшн-студыя “Экстрым ТВ” пры падтрымцы РА “Проста” і Гродненскага аэраклуба.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.



Адметнасць кліпа ў тым, што ў ім не выкарыстоўваліся пастаноўкі, акторы і г.д. – спявачка разам са здымачнай групай трапляе ў “прапанаваныя абставіны”. У ролі фатографа выступіў фотамастак Аляксей Пацёмкін, прычым падчас здымак кліпа праходзіла рэальная фотасесія.

Паветраныя здымкі праходзілі ў кастрычніку, доўжыліся каля гадзіны, пры гэтым аэрастат дасягаў вышыні 350 метраў.

Песня “Шлях” была напісана ў 2009 годзе. Упершыню была выканана на фестывалі бард-рока і акустычнага рока “ВертіФэст” пад Кіевам. Дарэчы, і песня, і беларуская мова былі цёпла сустрэтыя ўкраінскай публікай, а Вольга Акуліч увайшла ў лік пяці лаўрэатаў фэсту. Трэк “Шлях” увайшоў у альбом “Трохкутнік”, запіс якога нядаўна завяршыўся. Пакуль дэма-версія альбома даступна для праслухоўвання TUT: http://www.musicdepo.ru/users/werasen/.

Вольга Акуліч
— аўтар-выканаўца ўласных песень, пераможца "Бардаўскай восені-1999". Доўгі час яе не было відаць і чуваць у музычнай тусоўцы. У 2008 годзе адбылося вяртанне Вольгі да творчасці, але не як выканаўца-адзіночкі, а як лідэра праекта WERASEN.

WERASEN — гэта творчасць на мяжы бардаўскай песні і акустычнага року, тонкая лірычная паэзія і вытанчаная беларуская мова.

Фота KDFisher

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольга Акуліч (праект WERASEN) прадстаўляе свой першы музычны відэакліп на песню “Шлях”. Рэжысёр кліпа – Алена Пляшэвіч, ідэя і выкананне – “Экстрым ТВ”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика