У Кнігарні «Ў» — Альгерд Бахарэвіч у палоне кіно – 29 снежня
28.12.2009 22:49
—
Новости Культуры
|
Напярэдадні сканчэньня пагромных нулявых і пачатку непрасыпных дзясятых мы ўзялі ў палон мэгапапулярнага беларускага пісьменьніка, лякалізаванага ў нейкім нямецкім партовым гарадку. Цяпер думаем — адпускаць яго назад, ці крыху памучаць… 26 сьнежня ў кнігарні «Ў» — палонны Альгерд Бахарэвіч з палоннай жонкай Ксеніяй. Напужаны аўтар, ня ведаючы мераў нашай крыважэрнасьці, выказаў апошняе жаданьне – паглядзець свой улюбёны кінафільм, якім яны з жонкай бавяць доўгія невыносныя вечары на варожай чужыне. Апошняя экзэкуцыя двухтысячных!!! Бахарэвіч у ролі аракула, каралеўскага блазна і чашырскага коціка! У праграме: віно цераз край (нясіце з сабой — задарма мы можам толькі горычу накарміць) эклектыка Пачатак у 19.00. Уваход за неграшоўныя каштоўнасьці. Нагадваем: уваход ТОЛЬКІ па паролях, колькасьць месцаў строга абмежаваная, сьпяшайцеся патрабаваць пароль па нумарах: +375299296821, +375297025479 Уваход у маскарадных строях – забаронены! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні сканчэньня пагромных нулявых і пачатку непрасыпных дзясятых мы ўзялі ў палон мэгапапулярнага беларускага пісьменьніка, лякалізаванага ў нейкім... |
|