Адрыўны каляндар на 2010 (з птушачкамі). 21.by

Адрыўны каляндар на 2010 (з птушачкамі)

30.12.2009 18:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выйшаў адрыўны каляндар «Родны край» на 2010 год, які на сваіх старонках пазначае важныя для краіны падзеі і вылучае юбілеі выбітных асобаў. Сёлета ў афармленні календара стваральнікі адступіліся ад традыцыйных арнаментаў, і выявілі птушачак, хіба вытрыманых у нацыянальнай бела-чырвонай палітры.

Нагадаем, што ў 2007 годзе выдавецтва «Беларусь» адмовілася ад друку календара з эканамічных прычынаў. Тады галоўны рэдактар выдавецтва Якаў Аляксейчык паведаміў, што «Родны край» кепска прадаецца. Тэлефанаванні ў кнігарні высьветлілі, што каляндар карыстаецца попытам ў пакупнікоў. Не без дапамогі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (яны рабілі шматлікія звароты) летась выпуск адрыўнога календара «Родны край» быў адноўлены, ды ён быў апублікаваны з накладам 7 тысячаў асобнікаў.

Сёлетні ж тыраж вырас амаль удвая: 13 тысячаў асобнікаў, якія можна набыць ці не ў любой кнігарні за абсалютна смешную цану - 2 800 руб.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшаў адрыўны каляндар «Родны край» на 2010 год, які на сваіх старонках пазначае важныя для краіны падзеі і вылучае юбілеі выбітных асобаў. Сёлета ў афармленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика