28 «Надзенек». 21.by

28 «Надзенек»

04.01.2010 19:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ці не самай папулярнай песняй «Народнай альбому» стала беларуская народная песня савецкіх часоў пра гаротніцу Надзеньку, якой здрадзіў афіцэр, што з"ехаў на «Дальный васток». Сідзі-кружэлка «Вясковая лірыка», якую выдала прадусарка Арына Вележ, мае з аднаго боку працягнуць поспех трасянкамоўных песняў савецкіх часоў, а з іншага — адкрыць нязнаныя пласт нашай культуры — вясковыя рэміксы гарадскіх песняў.

За сціплай вокладкай хаваюцца вакальныя развагі пра пакуты «Зоечкі» Касмадзем"янскай, лірычнае выкрыццё «гімназісткі, якая стала потым стала таксісткай, а потым стала ведзьмаю», або горкая праўда пра персідскі прытон. І песня «Сэрца, цябе так хочацца спакою», сыграная на традыцыйных беларускіх цымбалах.

«Гэта «Жорскі раманс» па-беларуску, — кажа Арына Вележ. — Такія песні родзяцца, калі нашыя вясковыя бабулі трохі падвеселяцца і сядуць перапяваць пачутыя па радыё, або ад прыбышоў, шлягеры. Але ж робяць яны тое па-свойму: перарабляючы словы або мелодыю, і дадаючы неймаверную сардэчнасць».

На дыску 28 аўтэнтычных, выкананых вясковымі певакамі і спявачкамі, песняў: рамансы, савецкая лірыка, прыпеўкі-дырндушкі, блатны фальклор, танга і полькі, пачутыя нашым народам і пераапрацаваныя на свой, адметны манер. Ці ж не будзе гэты дыск ударам па нацыянальнай культуры? «Гэта паўнапраўны пласт нашай культурнай спадчыны, — адпрэчвае закід Арына. — Трэба пазнаёміцца і з наіўнай творчасцю нашага народу, каб ведаць што такое моц і магія купальскіх песняў».

Вясковая лірыка. Рамансы, дрындушкі. «Новая Музыкальная Компания». 2009 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развагі пра пакуты «Зоечкі» Касмадзем'янскай, выкрыццё «гімназісткі, якая потым стала ведзьмаю», або горкая праўда пра персідскі прытон. Новы дыск з аўтэнтычнмі вясковымі рэміксамі гарадскіх шлягераў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика