Заслужаны чорт Беларусі ў ролі Шэрлака Холмса. 21.by

Заслужаны чорт Беларусі ў ролі Шэрлака Холмса

06.01.2010 15:33 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто бы з беларускіх актораў мог сыграць Шэрлака Холмса?


Ігар Забара

1. «Наша Ніва»: Хто з беларускіх актораў змог бы сыграць Шэрлака Холмса?

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца: Хто такі Шэрлак Холмс? Гэта прайдзісвет, махляр, сам трохі крымінальнік, які знаецца з адкідамі грамадства. А хто як не выканаўца ролі ў рудаўскай «Камедыі», заслужаны чорт Беларусі Ігар Забара, які бліскуча грае спракаветнага ашуканца і жантажыста чалавецтва, здатны на такое на такое?!

Не трэба падладжвацца пад ангельскі арыгінал і савецкую версію стужкі — празмерны арыстакратызм тут недарэчы. А дзеля надання лоску на ролю доктара Ўотсана запрасіць актора Купалаўскага, выканаўцы ролі Мікіты Зноска ў спектаклі «Тутэйшыя» элегантнага, іранічнага Віктара Манаева.


Віктар Манаеў

Доктар Марыярці? Без праблем: на гэтую глабальную ролю падыдзе шмат айчынных палітыкаў, і з Баскервільскай пачварай пытанняў не будзе — у нас злобных псюкоў у кожнай вёсцы як сабак нярэзаных.

Слава Бандарэнка, кінасцэнарыст: Калі здымаць Шэрлак Холмса на беларускі лад, дык у галоўную ролю трэба браць маладога актора Максіма Паніматчанку з Тэатру беларускай драматургіі. Са сваімі кудзеркамі і выбітным носам ён быў бы вельмі панадным Холмсам. І зрабіць яго шатландцам ці ірландцам. «Фішка» зробленага ў Беларусі Холмса: сышчык бы пастаянна пацягваў не люльку, а віскі з рыльца, і акрамя крымінальных злачынстваў змагаўся супраць ангельскіх акупантаў.


Максім Паніматчанка. Фота – Аляксандра Ружачкі, "Беларусь Сегодня"

Андрэй Кудзіненка, рэжысёр: На роль Холмса Сяргей Журавель, на роль Ўотсана — Віктара Манаева. Або наадварот. Калі Холмс — прагматык і амаль як Шварцэнэгер рашучы і магутны, дык Ўотсан далікатны і вытанчаны спадар, мозг расследвання. Вось такая ракіроўка.

2.«НН»: Як бы змяніўся сюжэт Шэрлака Холмса, калі б яго здымалі ў Беларусі?

Сяргей Харэўскі: Сюжэт такі: Шэрлак Холмс і доктар Уотсан сядзяць на Карл-Маркс-стрыт у кавярні «Мая ангельская бабуля» і чытаюць беларускую крымінальную хроніку з усёй яе беспрасвеціцай: расчлянёнка, нематываваныя забойствы. І потым бяруцца за адну са справаў.

Тут самае галоўнае праўдзівая беларуская фактура. Не ісці па шляху савецкага кінематографа, калі еўрапейцаў гралі прыбалты, а маўраў — азербайжанцы і грузіны, на маю думку, галоўнае ўсё павінна быць аўтэнтычнае, кожнай гісторыя павінна быць звязаная з беларускай рэчаіснасцю, напрыклад павінны гучаць постсавецкія анекдоты пра Шэрлака Холмса, а таксам мусяць з"явіцца крымінальныя гісторыі ў постперабудовачнам ключы пра неверагодныя афёры з нерухомасцю і зброяй, а таксама байкі пра кантрабанду на Захад і Ўсход. Самая галоўнае пытанне айчыннага «Холмса» — не выбар галоўных герояў, а хто з нашых акторам другога плану зможа не паморшчыўшыся, з гонарам і шыкам сказаць: «Аўсянка, сэр!». Бо з натурай у нас поўны парадак: замест Хэмпшырскай дрыгвы маем балоты ля Асвеі ды Чарэі, а роўнядзь Дзвіны — ну, чыстая Тэмза ў яе найпрасветлыя часы. А адметныя завулкі Гомеля і Горадні — выдатныя дэкарацыі для дэтэктываў.


Віктар Манаеў і Сяргей Журавель

Слава Бандарэнка: Калі перанясем дзеі ў Мінск, дык усё пачнецца з банальнага забойства, але наш Холмс не проста раскруціць крыміналку, а да таго ж натрапіць на карупцыйную змову ў якім-небудзь беларускім міністэрстве.

Андрэй Кудзіненка: Паколькі крызіс, дзеянні адбываюцца недалёк ад сталіцы, недзе ў Смалявічах, максімум у Бабруйску. Шэрлак Холмс і доктар Ўотсан заняты агульнанацыянальнай датуль неразгаданай місіяй: шукаюць і знаходзяць крыж Еўфрасінні Полацкай/напалеонаўскае золата /шчасце беларускага народа.

Чытаць яшчэ:

З гісторыі замахаў на вобраз Шэрлака Холмса ў кінематографе.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто мог бы быць нашым Шэрлак Холмсам? Заслужаны чорт РБ Ігар Забара, заслужаны тутэйшы РБ Віктар Манаеў, заслужаны АРТыст Сяргей Журавель...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика