З кім век векаваць. З усіх калядных вечароў гэты вечар лічыўся самым “праўдзівым” на варожбы. Таму дзяўчаты спяшаліся даведацца пра суджанага. 21.by

З кім век векаваць. З усіх калядных вечароў гэты вечар лічыўся самым “праўдзівым” на варожбы. Таму дзяўчаты спяшаліся даведацца пра суджанага

13.01.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13.01.2010

1. Дзяўчына брала крышку куцці (а дакладней, яе трэба было ўзяць неўпрыкмет, каб ніхто не бачыў) і, перад тым як легчы спаць, клала пад падушку. Затым пад ложак ставіла міску з вадой, цераз якую клала лучыну. Дзяўчына ішла спаць і пра сябе прамаўляла наступныя словы: “Хто мяне па кладачцы правядзе, той мяне замуж возьме”.Пры гэтым ні падчас варажбы, ні пасля (аж да самай раніцы) нельга было ні з кім размаўляць.

2. Варажба “Замкнуць вядро”. Дзве сяброўкі набіраюць у калодзежы вядро вады, прыносяць яго ў хату і ставяць на лаву. Затым бяруць замок і “замыкаюць вядро”. Пасля гэтага кладуцца спаць, не сказаўшы ніводнага слова. Ноччу павінен быў прысніцца той, хто прыйдзе “адамкнуць” вядро.

3. Варажба на дровах. У хляве або ў паветцы дзяўчына набірае ахапак дроў, прыносіць у хату, кладзе каля печы і лічыць: калі цот будзе — замуж пойдзе, калі лішка — то не.

4. Варажба на аладках. Дзяўчаты раніцай пякуць аладкі, па адной хаваюць. Вечарам збіраюцца ў чыёй-небудзь хаце і пачынаюць варажыць. На ўслон кожная з прысутных дзяўчат кладзе сваю аладку, а затым у хату прыводзяць сабаку. Чыю аладку схопіць першую, тая хутчэй за ўсіх замуж пойдзе.

5. Варажба на плоце. Дзяўчына выбягала на вуліцу і рукамі абхоплівала плот. Затым лічыла штыкеціны. Калі ў пару будзе — замуж пойдзе, калі няцот — у дзеўках заседзецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Дзяўчына брала крышку куцці (а дакладней, яе трэба было ўзяць неўпрыкмет, каб ніхто не бачыў) і, перад тым як легчы спаць, клала пад падушку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика