Нас чакае яшчэ адно “Еўрабачанне”. На гэты раз — маладзёжнае. Конкурс пад ужо вядомай маркай, але толькі для маладых музыкантаў, якія граюць класіку, быў заснаваны ў 1982 годзе
13.01.2010
—
Новости Культуры
|
13.01.2010
І Беларусь сёлета возьме ў ім удзел. Спаборніцтва пройдзе ў Вене. Белтэлерадыёкампанія абвясціла пра пачатак правядзення нацыянальнага адборачнага тура. Конкурс Eurovision Young Musicians збірае выканаўцаў, якім ужо споўнілася дваццаць гадоў. Заяўкі трэба дасылаць на адрас БТРК да 1 лютага. Да 15 лютага прэтэндэнтаў адбярэ прафесійнае журы, да 25-га пройдзе праслухоўванне, а фінал нацыянальнага адбору чакаецца не пазней як у сакавіку — яго будзе трансліраваць Першы канал. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|