Выйшаў кітайска-беларускі-расійскі размоўнік для бізнэсоўцаў
14.01.2010 17:25
—
Новости Культуры
|
Ангельская ангельскай, але ладная частка тых беларусаў, якія працуюць па кантрактах за мяжой, мусяць разумецца менавіта па-кітайску. У БДУ тысячным накладам выйшаў «Кітайска-беларускі бізнэс дыялог», кітайска-беларуска-расійскі размоўнік, закліканы дапамагчы нам у моўных кантактах з кітайцамі менавіта ў сферы вядзення бізнэсу і справавых перамоваў. У размоўніку — нічога збытнага: неабходныя для кантактаванні з кітайцамі фразы (вітанні, просьбы, прабачэнні, замовы нумару ў гатэлі, пытанні як дабрацца), трохмоўны бізнэс-слоўнік з самымі пашыранымі тэрмінамі, а таксама сітуацыйныя дыялогі (справавое снеданне, прадстаўленне прадукцыі кампаніі, аперацыі з грашыма ў банку і г.д)». Гонар стваральнікаў — кірылічная транскрыпцыя (яе беларускі варыянт), якае дазваляе прамаўляць кітайскія фразы без ведання іерогліфаў.
«Кірылічная транскрыпцыя для кітайскай мовы — унікальнае дасягненне, — кажа прафесар Ігар Малевіч, супрацоўнік Інстытута Кітаязнаўства імя Канфуцыя, аўтар канцэпцыі слоўніка. — Скажам так: калі вы валодаеце роднай мова, дык пры дапамозе нашага размоўніка вы зможаце даволі чыста, што сама галоўнае, зразумела для кітайцаў, выказаць свае думкі. У дадатак справа новая: запіс гучання кітайскай мовы на кірыліцу не рабіў яшчэ ніхто». Перад тым, як выдаваць размоўнік укладальнікі размоўніка зачытвалі зробленую імі транскрыпцыю носбітам мовы, і калі было неабходна — папраўлялі, дасканалячы сваю працу. «Кітайскія спецыялісты былі ўражаныя наколькі беларуская і кітайскія мовы блізкая паводле гукавага набору: усе гэтыя дзеканні, цэканні, якія значна палягчаюць нам вывучэнне кітайскай, —дадае прафесар Малевіч, — вось напрыклад «дзяўчына» па-кітайску будзе «сяудзя»: ну, як не прыгадаць дзявочае імя Ядзя?!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ангельская ангельскай, але ладная частка тых беларусаў, якія працуюць па кантрактах за мяжой, мусяць разумецца менавіта па-кітайску. У БДУ тысячным накладам выйшаў... |
|