Перанос сталіцы. Культурным цэнтрам краіны абвешчаны Полацк
19.01.2010
—
Новости Культуры
|
19.01.2010
Такое рашэнне прынята 5 студзеня на сустрэчы міністра культуры Паўла Латушкі і старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Тачылы. Акцыя “Культурная сталіца Беларусі” сёлета праходзіць першы раз. Яе ініцыявала Міністэрства культуры. На званне першай культурнай сталіцы прэтэндавалі розныя гарады з усіх абласцей. Аднак выбар спецыялістаў спыніўся на Полацку.— І невыпадкова, — адзначае намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. — Меў значэнне той аспект, што гэты горад з’яўляецца найстаражытнейшым, а таксама колішняй сталіцай першай дзяржавы на Беларусі — Полацкай зямлі. Адыграла сваю ролю і тое, што полацкія ўлады і кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама праявілі зацікаўленасць у правядзенні рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца-2010” менавіта ў Полацку.— Гэты пачэсны статус дасць магчымасць палачанам пазнаёміцца з дасягненнямі лепшых культурных дзеячаў і творчых калектываў краіны, а таксама прадэманструе свае дасягненні ўсёй Беларусі, — пацвярджае важнасць акцыі для яго горада Мікалай Ільюшонак, намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама.У Полацку чакаюць, што сюды прыедуць вядомыя зоркі эстрады і самадзейнага мастацтва. Плануецца, што на берагах Дзвіны разгорнуць экспазіцыі з шэдэўрамі сталічныя музеі. Вядомыя пісьменнікі таксама як ніколі павінны часта бываць у культурнай сталіцы 2010 года.41 пазіцыю складае план мерапрыемстваў акцыі “Культурная сталіца Беларусі”.Урачыстае абвяшчэнне культурнай сталіцы адбудзецца ў Полацку паслязаўтра — 21 студзеня. На канцэрце з гэтай нагоды выступіць харэаграфічны калектыў “Харошкі”, ансамбль “Класік-аванград”. У Сафійскім саборы пройдзе канцэрт класічнай музыкі, а ў музеі, размешчаным у мурах былой езуіцкай акадэміі, адкрыецца выстава твораў Напалеона Орды, прывезеных з Нацыянальнага гістарычнага музея.Паводле слоў спадара Стружэцкага, сёлета палачане пабачаць выставу твораў свайго земляка — славутага майстра нацюрморта Івана Хруцкага, чыё 200-годдзе будзе адзначаць увесь культурны свет. У час “Славянскага базару ў Віцебску” плануецца частку канцэртаў зладзіць у Полацку. І, дарэчы, іншыя рэспубліканскія і міжнародныя фестывалі таксама могуць атрымаць часовую прапіску ў культурнай сталіцы краіны.Як расказаў Мікалай Ільюшонак, у Полацку пройдуць мясцовыя конкурсы і фестывалі, якія ў перспектыве маглі б стаць усебеларускімі. Так, будзе арганізаваны літаратурны конкурс, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальнай з’явай павінен стаць першы фестываль дзіцячай творчасці “Полацкі анёлак”. На фэст пад паэтычнай назвай змогуць сабрацца дзеці да 12 год, якія, як падкрэсліў спадар Ільюшонак, не заўсёды маюць магчымасць прабіцца на конкурсах у сталіцы, а тут перад імі рэальна заззяе зорка надзеі на ўдачу.Між тым і ў Мінску слаўнаму гораду Полацку будзе прысвечаны шэраг мерапрыемстваў — каб у цэнтры дзяржавы мільёны людзей пазнаёміліся з дасягненнямі культурнай сталіцы, яе спадчынай.Наступная культурная сталіца краіны будзе выбрана са шматлікіх прапаноў ад розных рэгіёнаў у час спецыяльнага конкурсу.Тым часам Тадэвуш Стружэцкі заўважыў, што акцыя “Культурная сталіца краіны” з’явілася невыпадкова. Быў улічаны сусветны вопыт, у прыватнасці штогадовае абвяшчэнне культурных сталіц Еўропы, адной з якіх летась была суседняя Вільня. “Беларусь таксама разлічвае на тое, што адзін з яе гарадоў некалі стане культурнай сталіцай Еўропы. І к таму часу ў нас ужо будзе назапашаны ўласны досвед у правядзенні святаў такога кшталту”, — агучыў планы на перспектыву намеснік міністра культуры.А ў Полацку між тым сёлета адзначаць 100-годдзе перанясення з Кіева мошчаў прападобнай Еўфрасінні, а таксама адкрыюць помнік дойліду Іаану, які пабудаваў царкву святога Спаса — шэдэўр архітэктуры XII стагоддзя. У культурнай сталіцы Беларусі і, нагадаю, геаграфічным цэнтры Еўропы гэты год абяцае быць як ніколі багатым на падзеі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прынята 5 студзеня на сустрэчы міністра культуры Паўла Латушкі і старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Тачылы.
|
|