Памёр знакаміты рэжысёр дзіцячых фільмаў Леанід Нячаеў
24.01.2010 13:44
—
Новости Культуры
|
У Маскве на 71-м годзе жыцця памёр класік дзіцячага кіно, кінарэжысёр Леанід Нячаеў. Пра яго смерць паведаміла дачка Настасся. «Тата памёр сёння ўначы ў 1 гадзіну 20 хвілін пасля перанесенага інсульту. У найбліжэйшы час будуць вызначаныя дата і месца пахавання», - цытуе словы дачкі газета.ру. Леанід Аляксеевіч Нячаеў нарадзіўся 3 траўня 1939 г. Ён дэбютаваў у 1974 г. знятай на «Беларусьфільме» карцінай «Прыгоды ў горадзе, якога няма». Сусветную славу прынеслі «Прыгоды Бураціна» (1975) і «Пра Чырвоны Каптурок» (1976) – класіка дзіцячага кіно. Зняў таксама «Казку пра Зорнага хлопчыка», «Рыжага, шчырага закаханага», «Пітэра Пэна», «Не пакідай», усяго пад два дзясяткі добрых дзіцячых казак - з іх 13 на «Беларусьфільме». У красавіку 2009 года Леанід Нячаеў прывозіў у Мінск сваю новую казку - фільм «Дзюймовачка». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго лёс цесна звязаны з Беларуссю. Нячаеў дэбютаваў у 1974 г. знятай на «Беларусьфільме» карцінай «Прыгоды ў горадзе, якога няма». А сусветную славу прынеслі «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоны каптурок». У Мінску ён зняў 13 фільмаў.
|
|