У Рагачове з’явіцца вуліца імя Уладзіміра Караткевіча
25.01.2010 16:44
—
Новости Культуры
|
У гонар класіка беларускай літаратуры перайменуюць вуліцу Чкалава. Такое рашэнне з улікам пажаданняў шырокай грамадскасці прынялі гарадскія ўлады. Зараз праводзяцца адпаведныя працэдуры. Рагачоў займаў асаблівае месца ў творчасці Уладзіміра Караткевіча, карані якога з боку маці наўпрост звязаныя з гэтым горадам. Пісьменнік часта прыязджаў сюды да сваіх сваякоў, падоўгу гасцяваў у іх і плённа працаваў. Тут былі напісаны многія яго творы, сярод якіх такія шырока вядомыя, як раманы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», аповесць «Чазенія». Да 80‑годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў 2010 годзе ў Рагачоўскім раёне запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку ва ўстановах адукацыі, культуры, мастацтва. Магчыма, паставяць у горадзе і помнік пісьменніку, а таксама ўключаць Рагачоў нароўні з Оршай і Мінскам, у маршрут месцаў памяці Караткевіча. Станоўчае рашэнне гэтых пытанняў вырашыцца пры ўмове падтрымкі на рэспубліканскім узроўні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гонар класіка беларускай літаратуры перайменуюць вуліцу Чкалава. Такое рашэнне з улікам пажаданняў шырокай грамадскасці прынялі гарадскія ўлады. Зараз праводзяцца адпаведныя працэдуры.
|
|