Лявон Вольскі і «ліст шчасця». 21.by

Лявон Вольскі і «ліст шчасця»

27.01.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ArrayЛявон Вольскі і кампанія прэзентавалі музычны праект «Такога няма нідзе». Як «ліст шчасця» паўплываў на жыццё Вольскага, чаму распаўся гурт «Топлес» і як NRM выступалі на падтанцоўках у Святланы Зелянкоўскай.На ўваходзе ва ўтульную менскую кавярню, дзе праходзіла прэзентацыя, журналістам клапатліва раздавалі канверты з надпісам «Такога няма нідзе. Ліст шчасця». Выглядала гэта хоць і падазрона, але інтрыгуюча. Як высветлілася, менавіта такі ліст вызначыў лёс праекта «Такога няма нідзе»…

«Напрыканцы мінулага году, увосень, Лявон Вольскі атрымаў па пошце ліст. Там было напісана: «Гэта ліст шчасця. Калі вы выканаеце тое, што напісана ніжэй, дык будзеце ашчасліўленыя. Вам належыць запісаць музычны альбом з песняў у стылях, уласцівых музыцы 1960-х гадоў… Адмаўляцца ад прапановы вельмі небясрпечна. І не забудзьцеся перапісаць гэты ліст і пераслаць калегу». Паводле гэтай «легенды», тыя калегі, каму і трапіўся гэты ліст і прынялі ўдзел у супольным музычным праекце.

Да таго ж, «паводле некаторых звестак, такі ліст атрымалі і іншыя выканаўцы. Напрыклад, Пётр Ялфімаў, Паліна Смолава, Юра Дземідовіч, гурт «Топлес».


Бачна, што не ўсе з іх прынялі незвычайную прапанову. А тыя, хто паверылі ў сваю надзвычайную місію, атрымалі творчае задавальненне. “Можа таму мы і не распаліся, як гурт «Топлес», разважаюць яны.

– Што было самым складаным у праекце? Ды вось гэты «ліст шчасця»! – падзяліўся Вольскі з «Салідарнасцю». – Калі атрымаў яго, то так напружыўся… А калі сур’ёзна, самым складаным быў тэрмін, у які трэба было паспець усё зрабіць, і маленькі бюджэт.

Паводле словаў Вольскага, адным са смешных момантаў падчас працы над праектам была падтанцоўка гурта NRM у песні Святланы Зелянкоўскай «Суворы тата»:

– Там трэба было рабіць сінхронныя рухі, а здымалі гэты эпізод мы ўжо а чацвертай гадзіне раніцы, бо ўвесь канцэрт здымаўся ўначы. Падчас танца мы, прынамсі я, пазабываліся на розныя рухі, хаця за дзень да гэтага, падчас рэпетыцый, усё атрымлівалася! І ў кадры бачна, як смешна гэта ўсё выглядае: у аднаго правая нага, у другога левая…
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лявон Вольскі і кампанія прэзентавалі музычны праект
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика