Прэзэнтацыю “Бардаўскага хрысьціянскага хіта” ў касьцёле забаранілі
27.01.2010
—
Новости Культуры
|
Арганізатары праекту «Беларускі Хрысціянскі хіт» заяўляюць, што прэзэнтацыя чарговага, пятага дыску хрысьціянскіх песьняў «Бардаўскі хрысціянскі хіт» пройдзе ў сядзібе партыі БНФ. Імпрэза была заплянаваная на 28 студзеня ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены. Удзел у імпрэзе плянавалі прыняць такія вядомыя выканаўцы, як Кася Камоцкая, Эдуард Акулін, Алеся Унукоўская, Таццяна Беланогая, Алесь Камоцкі, Андрэй Плясанаў і іншыя. Аднак напярэдадні арганізатарам паведамілі, што ў касьцёл тэлефанавалі зь Менгарвыканкаму і запатрабавалі адмены прэзэнтацыі. Падставай для гэтага стаўся, нібыта, ўдзел у канцэрце некаторых выканаўцаў аўтарскай песьні. Арганізатары ж мяркуюць, што сапраўднай падставай сталася тое, што аўтарамі праекту «Беларускі хрысціянскі хіт» зьяўляюцца заснавальнікі партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і ў прыватнасьці Павал Севярынец. Паколькі прэзэнтацыя і зьмест дыску не зьвязаныя з палітыкай. Гэткім чынам, прэзэнтацыя пераносіцца ў памяшканьне сядзібы партыі БНФ.Чарговы дыск хрысьціянскіх сьпеваў «Бардаўскі хрысьціянскі хіт» — пяты з сэрыі «Беларускі Хрысьціянскі хіт». Традыцыйна ён пачынаецца сьпевам «Магутны Божа», а замест заключнага сьпеву «Ойча Наш» гэтым разам вершаваная малітва Рыгора Барадуліна з праекта Алеся Камоцкага «Псальмы», якую чытае сам аўтар. Праект «Беларускі хрысьціянскі хіт» мае на мэце як беларусізацыю хрысьціянскіх асяродкаў у Беларусі, так і папулярызацыю хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у беларускім грамадзтве. У гэтай музычнай сэрыі раней ужо выйшлі дыскі «Беларускі хрысьціянскі хіт», «Беларускі хрысьціянскі хіт-2», «Хрыстос нарадзіўся», «Хрыстос уваскрос», плянуецца выдаць таксама «Беларускі хрысьціянскі рок», «Беларускі хіт пілігрыма«, «Беларускі літургічны сьпеў». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары праекту
|
|