“Бардаўскі хрысьціянскі гіт” прасьпявалі ў сядзібе Партыі БНФ
29.01.2010
—
Новости Культуры
|
28 студзеня ў Менску прэзэнтавалі музычную складанку “Бардаўскі хрысьціянскі хіт”. Вольных месцаў на імпрэзе не было. На складанцы запісаныя песьні Тацьцяны Беланогай, Андрэя Плясанава, Марыі Новікавай, Алесі Ўнукоўскай, Алеся Наркевіча, Андрэя Бананава, Касі Камоцкай, Алеся Камоцкага. Усяго — 25 кампазыцыяў.Амаль усе барды выканалі свае песьні на імпрэзе. Музыка Андрэй Плясанаў: “У мяне ёсьць песьні, у якіх я не сьпяваю пра Бога канкрэтна, а ёсьць успамін пра Бога, пра тое, што ёсьць лёс, якім ты павінен несьці свой крыж па жыцьці. І таму я з задавальненьнем згадзіўся і з задавальненьнем прыняў удзел. Прагучыць песьня “Шукальнікі сэнсу” і прагучыць песьня, якая называецца “Люстэрка лёсу”. У ёй акурат усё пра тое, што крыж, які ты нясеш усё жыцьцё, — гэта крыж, які дадзены табе Богам. Людзі павінны пра гэта думаць, людзі павінны гэта чуць, людзі павінны пра гэта сьпяваць. І гэта актуальна будзе да тае пары, пакуль існуе зямля і пакуль існуе Бог“. “Бардаўскі хрысьціянскі гіт” — гэта пяты па ліку дыск у музычнай сэрыі. На ім свае песьні выконваюць барды, які раней не сьпявалі на хрысьціянскія тэмы. Адна з наведніц канцэрту Аўгіньня Багінская кажа: “Я заўсёды наведваю беларускія канцэрты, дзе можна пачуць сапраўдную беларускую музыку. Па-першае, мы ж чуем патрыятычную музыку. У мяне ёсьць і дзеці, і ўнукі. І я хачу, каб мае дзеці і ўнукі жылі ў нармальнай краіне, а ня так, як я выхоўвалася, як перакаці-поле — бяз мовы, без павагі да культуры, без гісторыі. І таму, слухаючы гэтыя Сутнасьць гэтага дыску і гэтай сэрыі — “Беларускі хрысціянскі гіт” — у тым, каб з аднаго боку беларусізаваць хрысьціянскія асяродкі, асабліва пратэстанцкія.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 студзеня ў Менску прэзэнтавалі музычную складанку “Бардаўскі хрысьціянскі хіт”. Вольных месцаў на імпрэзе не было.
|
|