Хай жыве антыгламур
01.02.2010
—
Новости Культуры
|
У кавярні “Лондан” на выхадных у чацверты раз адбылося ўручэнне першай беларускай літаратурнай антыгламурнай прэміі суполкі ”Літаратурнае прадмесьце” “Блакітны Сьвін”, якую па выніках тайнага галасавання ўручылі Маргарыце Аляшкевіч. Усе астатнія атрымалі прызы ад кампаніі "Будзьма!".
Суполка “Літаратурнае прадмесьце” любіць традыцыі і сімвалы. Вось толькі пафасу і афіцыёзу ў прадмесці не любяць, а пачуццё гумару (нават чорнага) вітаецца. Таму суполка заснавала першую на Беларусі антыгламурную літаратурную прэмію і ўручае яе за нонканфармізм і праяўленую здольнасць захаваць творчую “самасць”. Прэмія “Блакітны Сьвін” выглядае: дыплом плюс сто чаго-небудзь… На дыпломе на фоне неба выява пятачка -- электрычнай разеткі: падключайся да натхнення… А што сто? Гэта як узбрыдзе ў галовы прадмесцеўцам. Узбрыдалі: сто алоўкаў, заточаных уручную, сто круглых свечак і сто перапяліных яек. (З яйкамі ўгадалі. У прошлым годзе іх жэрлі на ўручэнні сырымі пад шампанскае). Зараз Маргарыце ўручылі сто насовак. Першымі лаурэатамі былі Аксана Спрынчан, Віктар Ываноў і Мікола Кандратаў. Людміла Рублеўская, паэтка, кіраўнік суполкі “Літаратурнае прадмесце” распавядала: -- Блакітны Сьвін – экстравагантны, трохі брутальны, але вельмі ўдалы вобраз, які цалкам можа стацца архетыпам. Тут і авангард, і нацыянальная традыцыя, і вялікія магчымасці для фантазіі. Так, зубр, вядома, істота больш высакародная для ўвасаблення нацыянальнага бестыарыю… Але Сьвін увайшоў у кожную беларускую хату, як і бульба. Гэта -- зразумелы ўсім персанаж народнага карнавалу, частка нашага побыту. На ягоных капытах -- спрадвечная беларуская дрыгва, след балота. Ягоны пятачок задзерты да аблокаў. Яднанне фарсу і трагедыі, кіча і высокага мастацтва -- канапкі з свойскім салам на прэзентацыі ўзнёслага паэтычнага зборніка… Хай жыве і лётае Блакітны Сьвін! Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кавярні “Лондан” на выхадных у чацверты раз адбылося ўручэнне першай беларускай літаратурнай антыгламурнай прэміі суполкі ”Літаратурнае прадмесьце” “Блакітны Сьвін”, якую па выніках тайнага галасавання ўручылі Маргарыце Аляшкевіч. Усе астатнія атрымалі прызы ад кампаніі "Будзьма!".
|
|