Гульня ў класікі. Мэтраў сучаснай літаратуры шукайце з сённяшняга дня на вуліцы Янкі Купалы, 27
11.02.2010
—
Новости Культуры
|
Гэтым разам на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш прыедуць госці не толькі з Расіі і краін СНД, але і ўпершыню вялікі стэнд прадставіць дзяржава Еўрасаюза — Францыя. Усяго 619 выдавецтваў з 26 краін пакажуць свае лепшыя выданні на семнаццатым мінскім кніжным форуме, які да 14 лютага будзе адкрыты ў павільёне “БелЭкспа” на вуліцы Янкі Купалы, 27. — Кожны беларус прачытаў хаця б адну кнігу французскага аўтара — Гюго, Дзюма ці іншага, — не сумняваецца дарадца Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Францыі Людавік Руае. — Таму класікай вас не здзівіш. З гэтай прычыны на нашай выставе прадстаўлены сучасныя аўтары, у якіх можна ўзяць аўтографы.Тым часам і айчынныя літаратары абяцаюць парадаваць прыхільнікаў іх творчасці прысутнасцю на кірмашы “ўласнай персонай”. Мікалай Чаргінец, старшыня Саюза пісьменнікаў, запэўніў, што яго калегі па цэху будуць “дзяжурыць” ля стэндаў з кнігамі. Таму аўтографы атрымаюць усе жадаючыя і ў любы момант.Дарэчы, летась выйшла 250 кніг членаў Саюза пісьменнікаў, хаця ў 2008-м — толькі 180. Цяпер заканчваецца грандыёзны праект — выданне твораў усіх жывых пісьменнікаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Такіх 21 чалавек, і толькі траім засталося дачакацца сваіх “фаліянтаў”.Госць выставы ад Расіі (яе стэнд, як заўсёды, найбольшы) — вядомы пісьменнік Міхаіл Велер. Паслухаць яго, задаць пытанні і атрымаць аўтограф можна сёння з 13.30 да самага вечара.Па традыцыі Украіна, а таксама Венесуэла прадставілі шырокую панараму нацыянальных літаратур. На гэтым тыдні ў вас будзе рэальная магчымасць не толькі паглядзець кніжныя скарбы, але тое-сёе і набыць — без гандлёвай нацэнкі. Карыстайцеся з нагоды! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым разам на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш прыедуць госці не толькі з Расіі і краін СНД, але і ўпершыню вялікі стэнд прадставіць дзяржава Еўрасаюза — Францыя. Усяго 619 выдавецтваў з 26 краін пакажуць свае лепшыя выданні на семнаццатым мінскім кніжным форуме, які да 14 лютага будзе адкрыты ў павільёне “БелЭкспа” на вуліцы Янкі Купалы, 27.
|
|