Фільм «Акупацыя. Містэрыі» дазволілі да паказу ў Беларусі
11.02.2010
—
Новости Культуры
|
Шэсць гадоў таму выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў і стыпендыят прэзідэнцкага фонду Андрэй Кудзіненка зьняў карціну, якую крытыкі назвалі «першым нацыянальным беларускім фільмам», «адраджэннем айчыннага кіно». «Акупацыя. Містэрыі» — стужка, якая фактычна зроблена без дапамогі дзяржавы і без непасрэднага ўдзелу «Беларусьфільма». Праца над ім з перапынкамі працягвалася тры гады. Удзел у ёй прынялі найлепшыя беларускія акторы. У 2004 годзе карціну, якая расказвае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафестывалю. Следам за гэтым «Акупацыя» была паказана ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю і паступіла ў кінапракат расійскай сталіцы. У Беларусі ж наватарскі фільм быў забаронены да паказу Упраўленнем рэгістрацыі і класіфікацыі кіна‑і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры. Чаму? «Асобным службоўцам падалося, што героі карціны ўжо занадта не падобныя на традыцыйныя савецкія ўяўленні аб партызанах і Другую сусветную вайну. Праз пяць гадоў пасля выхаду ў свет, чыноўнікі ад культуры вярнулі «Акупацыю. Містэрыі» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, на падставе чаго фільма было выдадзена дзяржаўнае пракатнае пасведчанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская прэм’ера фільма адбудзецца 15 лютага ў сталічным кінатэатры |
|