Зміцер Вайцюшкевіч: «Вось такі зробім падарунак закаханым»
11.02.2010 18:32
—
Новости Культуры
|
14 лютага да свята ўсіх закаханых Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra выканаюць сваю лепшую праграму «Паравіны году». -- Зміцер, разпавядзіце, калі ласка, што Вы цікавага падрыхтавалі на канцэрт 14 лютага? -- Будзем граць праграму “Паравіны году”. Гэта адзін з самых маіх вядомых дыскаў, які ў тым выглядзе, як быў запісаны, не гучаў 5 гадоў. У мяне шмат праграм, але гэтая адна з лепшых, па меркванні гледачоў. Вось такі зробім падарунак закаханым. Прагучаць 12 песень - 12 гісторый, кожная песня прысвячаецца месяцу года. Пачнем ад сакавіка і скончым лютым. -- Ці будуць дуэты? Госці? -- Дуэтаў ня будзе, будзе спяваць наша скрыпачка Ксенія. І яшчэ я буду выконваць песні з розных праектаў: “Я нарадзіўся тут”, “Святы вечар”. -- Чаму менавіта на Ваш канцэрт павінны наведаць закаханыя людзі? У гэты дзень шмат канцэртаў прысвечаных гэтаму святу. -- Па-першае, квіткі не дарагія, напрыклад, на Патрысію Каас не кожны дазволіць набыць сабе і сваёй каханай квіткі па 400 тысяч. Па-другое, мы будзем граць канцэрт з прыгожай праграмай на беларускай мове. У асноўным у гэты дзень канцэрты на рускай альбо французскай мовах. Вось такія прычыны. -- Што зараз цікавага і новага адбываецца ў Вашым творчым жыцці? -- Праз два тыдні я з'яжджаю ў Швецыю. У меня там некалькі канцэртаў. І яшчэ я працую над швецкім праектам. Швецкая паэзія, перакладзеная на беларускую мову Рыгорам Барадуліным, Алесем Разанавым і Дзмітрыем Плаксай. Дыск выйдзе да лета. -- Да сустрэчы на канцэрце 14 лютага… -- Да сустрэчы, прыходзьце на мой канцэрт 14 лютага, які адбудзецца ў Палаце культуры Ветэранаў. 14 лютага ў 19.00 у Палацы Культуры Ветэранаў Даведкі: 6490888 Квіткі ад 20 000 до 40 000 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 лютага да свята ўсіх закаханых Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra выканаюць сваю лепшую праграму «Паравіны году».
|
|