Беларуская дыяспара ў Чэхіі просіць улады краіны адмяніць рашэнне пра дэпартацыю Геніюш
11.02.2010 19:38
—
Новости Культуры
|
З нагоды Беларускія жанчыны просяць спадарыню міністра адмяніць рашэнне суда, згодна з якім сям’ю Геніюшаў дэпартавалі за межы Чэхаславацкай Рэспублікі. Заява была прыхільна сустрэта памочнікам Даніэлы Каваравай. «Наша ідэя ў тым, што жанчыны прыйшлі прасіць жанчыну за жанчыну, — гаворыць старшыня суполкі «Скарына» Рыта Гаціх. — Спадзяемся, што як жанчына спадарыня Каварава станоўча паставіцца да нашай просьбы." Акрамя таго, беларусы Чэхіі плануюць да юбілею пісьменніцы ўсталяваць памятную дошку ў яе гонар на будынку, у якім Ларыса Геніюш пражывала пад час свайго знаходжання ў Чэхаславаччыне. Неўзабаве будзе абвешчаны конкурс на праект гэтай дошкі. Ларыса Геніюш была сакратаркай Рады БНР. У 1948 годзе камуністычныя ўлады акупаванай саветамі Чэхаславаччыны выдалі яе СССР. Геніюш прайшла праз допыты Цанавам і савецкія канцлагеры. Да смерці яна не прыняла грамадзянства СССР. Геніюш вядомая як выдатная пісьменніца. Некаторыя яе вершы сталі песнямі. Яе мемуары «Споведзь» пабачылі свет толькі пасля смерці, у час перабудовы. Яны сталі бэстсэлерам канца 80-х. 9 жніўня 2010 года Геніюш споўнілася б 100 гадоў. У сувязі з гэтай датай шэраг нацыянальных арганізацый абвясцілі ўвесь 2010 год годам Геніюш. Савецкія і лукашэнкаўскія ўлады дагэтуль не рэабітавалі Геніюш. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды 100-гадовага юбілею Ларысы Геніюш, які адзначаецца ў гэтым годзе, прадстаўніцы беларускай суполкі «Скарына» (Прага, Чэхія) — Рыта Гаціх, Алена...
|
|