Беларусы Чэхіі ўшануюць памяць Ларысы Геніюш памятнай дошкай
13.02.2010
—
Новости Культуры
|
Прадстаўніцы беларускай дыяспары ў Чэхіі звярнуліся да міністра юстыцыі гэтай краіны Даніэле Каваржавай з просьбай аб рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910 — 1983). Апроч таго, з нагоды 100-гадовага юбілею паэткі ў Празе хочуць усталяваць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыла Геніюш.Як паведаміла Еўрарадыё старшыня Грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, дазвол ад гаспадара дома на ўстаноўку памятнай дошкі атрыманы. І праз некаторы час будзе аб’яўлены конкурс сярод беларускіх мастакоў і скульптараў на лепшы эскіз памятнай дошкі.
Алена Макоўская: “Нам бы хацелася зрабіць гэта конкурсам, каб актывізаваць ініцыятыву, каб гэта прагучала як пэўная кампанія. Каб мы маглі разглядаць розныя эскізы, розныя падыходы. Такую канцэпцыю падтрымлівае наша суполка ў Чэхіі, і да такой канцэпцыі схіляемся мы”. Калі дакладна будзе аб’яўлены конкурс, Алена Макоўская не сказала. Але паведаміла, што праводзіцца ён будзе цягам месяца. А ўжо зараз беларусы Чэхіі вызначаюцца з магчымасцю запрашэння пераможцы ў Прагу на ўсталяванне памятнай дошкі. Фінансавацца праект будзе прыватнымі ахвяраваннямі беларусаў Чэхіі і прыхільнікаў творчасці паэткі. Нагадаем, Ларыса Геніюш разам з мужам Іванам у 1948 г. была арыштаваная ў Чэхіі і дэпартаваная ў СССР, дзе прайшла праз сталінскія канцлагеры. Пасля вызвалення жыла ў Зэльве, так і не прыняўшы савецкае грамадзянства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўніцы беларускай дыяспары ў Чэхіі звярнуліся да міністра юстыцыі гэтай краіны Даніэле Каваржавай з просьбай аб рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910 — 1983). Апроч таго, з нагоды 100-гадовага юбілею паэткі ў Празе хочуць усталяваць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыла Геніюш.
|
|